21 лютага ў Коханаўскай гарпасялковай бібліятэцы правялі акцыю “Гучы, роднае слова”, прымеркаваную да  Міжнароднага дня роднай мовы. Разам з чытачамі мы сказалі сваё “так” у падтрымку роднай беларускай мовы! На працягу тыдня ў  бібліятэцы ў межах акцыі прайшлі мерапрыемствы:  інфармацыйныя хвілінкі “Зямлі маёй роднае слова”, “Родная мова словамі беларускіх пісьменнікаў!”, конкурс “Пагуляем у роднае слова”, паэтычны конкурс “Раскажы верш - атрымай падарунак!”, гучныя чытанні “Люблю пачытаць на роднай мове”, была аформлена кніжная выстава “Сэрцам роднага слова краніся”.

    У конкурсе “Пагуляем у роднае слова” прынялі ўдзел навучэнцы мясцовага ліцэя.  Мы не проста вялі гаворку на беларускай мове - мы падарожнічалі па краіне роднай мовы. Падчас падарожжа рабілі прыпынкі. На кожным прыпынку выконвалі пэўныя заданні.

    На першым прыпынку “Перакладчыкі” бібліятэкар агучвала рускамоўнае слова, якое трэба было хутка перакласці на беларускую мову. 

   Наступны прыпынак  -  “Словаведы”. Бібліятэкар называла  словы: поплаў, грэбля, дыямент, альтанка і інш., і агучвала тры варыянты іх значэнняў. Неабходна было выбраць адзін правільны адказ.

    На прыпынку “Знаўцы беларускага фальклору” высвятлялі, як добра сучасная моладзь ведае прыказкі. Далей “адпачылі” на прыпынку “Пазнай партрэт пісьменніка”, дзе дэманстраваліся партрэты вядомых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў: Янкі Купалы, Уладзіміра Караткевіча, Якуба Коласа, Пятруся Броўкі, Максіма Багдановіча, Рыгора Барадуліна і інш.

     Пераможцам па выніках конкурсаў  стаў Радыён Сергіевіч.

 родного языка