6 сакавіка 2019 года ў Коханаўскай гарпасялковай бібліятэцы адчыніла дзверы літаратурная гасцёўня “Родныя краявіды - крыніца натхнення”, прысвечаная Году малой радзімы.    Сапраўднае свята паэзіі адбылося ў чытальнай зале, дзе сабраліся аматары паэтычнай творчасці паэта-земляка Хацкевіч Галіны Мікалаеўны. Кожны з яе вершаў напоўнены шчырасцю перажыванняў і беражлівасцю пачуццяў, любоўю да роднай старонкі і роднай прыроды, раскрываюць несправядлівасці жыцця, заклікаюць да гуманнасці, выкрываюць хлусню і зайздрасць, узвышаючы праўду і каханне. Назвы вершаў кажуць самі за сябе: “Мая вёска”, “Куточак на зямлі такі адзіны”, “Землякам”, “Буслы”, “Разважанні аб жыцці”, “Кажыце добрыя словы”, “У храме” і інш. З вершам “Пялёсткавы снег” Галіна Мікалаеўна брала ўдзел у конкурсе, арганізаваным музеем У.Караткевіча - узнагароджана дыпломам. Пранікнёныя вершы, таленавітае прачытанне іх, душэўнасць і харызматычнасць аўтара зрабілі сустрэчу незабыўнай.

rodnii krajavidy