З 2 мая 2019 года Талачынская цэнтральная раенная бібліятэка праводзіць патрыятычную акцыю “І ў памяці, і ў кнізе – назаўжды”. У фае бібліятэкі ўвазе наведвальнікаў прапануецца кніжная выстава-заклік “Прачытаная кніга аб вайне - твой падарунак да Дня Перамогі”.

Таксама на працягу мая ў населеныя пункты Талачынскага раёна па сямі распрацаваных маршрутах выязджае бібліёбус, упрыгожаны адпаведнай атрыбутыкай. На месцах стаянак бібліёбуса бібліятэкары, апранутыя ў ваеннае адзенне, прапаноўваюць жыхарам весак кнігі ваеннай тэматыкі, чытаюць вершы Юліі Друнінай, Булата Акуджавы, Канстанціна Сіманава, Міхаіла Дудзіна, Аляксея Суркова, а ў выкананні артыстаў аўтаклуба і Райцаўскага сельскага Дома культуры - гучаць песні ваенных гадоў.

Узятая для чытання кніга аб вайне будзе лепшым падарункам да памятных для нашага народа дат.

1 ovoine

2 ovoine

3 ovoine

4 ovoine