Ім, героям Вялікай Айчыннай вайны,

якія ўнеслі ўклад у Вялікую Перамогу

         дзеля міру і росквіту  прысвячаецца…

3 ліпеня 2019 года ў дзень святкавання 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў бібліятэкары Талачынскай цэнтральнай раеннай бібліятэкі арганізавалі тэматычную пляцоўку, прысвечаную рэспубліканскай патрыятычнай акцыі “Беларусь памятае”.

Лічбы храналогіі вызвалення населенных пунктаў Талачыншчыны з'явіліся на прыступках ля ўваходу ў памяшканне бібліятэкі, а таксама на стэндзе "Сцяна памяці".

Памяць аб Вялікай Айчыннай вайне, вернасць ёй захоўваецца практычна ў кожным беларускім доме, у кожнай сям'і. Пра гэта сведчыць цікавасць наведвальнікаў бібліятэкі да стэнда "Памяць праз фота", на якім змешчаны фотаздымкі нашых продкаў, якія змагаліся за мірнае неба над галавой.

Акрамя гэтага на пляцоўцы змясціліся шматлікія выставы, фотазона з арыгінальнымі  экспанатамі ваеннага часу: шынель, фуражка, пілоткі, гармонік, пляшка і іншыя прадметы партызанскага побыту. Сярод стылізаваных зорак, зробленных з кніг, "гарыць" вогнішча вечнага агню.

Наведвальнікі тэматычнай пляцоўкі таксама мелі магчымасць пазнаёміцца з насценгазетамі. На своеасаблівых старонках газеты "Шляхамі вызвалення" змясціліся копіі дакументаў таго часу, успаміны і фотаздымкі ўдзельнікаў тых падзей і багаты ілюстратыўны матэрыял. А насценгазета пад назвай "Талачыншчына партызанская" прадставіла матэрыял пра партызанскі рух у краі. Газета была аздоблена малюнкамі, партызанскімі прыказкамі і прыпеўкамі.

"Была вайна... Была Перамога!" - гэтыя словы сведчаць пра тое, што памяць не мае часовых рамак. Менавіта таму пад гэтай назвай на стылізаванай шырме з'явіліся копіі вокладак кніг адпаведнай тэматыкі.  Побач змясціліся кніжныя выставы "Аб вайне мы даведаліся з кніг..." і "Людзьмі і памяццю жыве наш край". На апошняй выставе акрамя кніг былі прадстаўлены сапраўдныя франтавыя лісты. Экранізацыю ваенных твораў таксама можна было пабачыць на стылізаванай фотакінастужцы.

cveti veteran1

bila voina 

krilco

75god

ogon iz knig

stena

stengazeta ludi1

fotozona

vistavka ludi5