На мерапрыемстве вялася размова аб тым, што значыць малая радзіма для кожнага чалавека. Гісторыя Коханава, як і іншых куткоў роднай нашай Бацькаўшчыны,  -   неад’емная часцінка агульнай гісторыі Беларусі.Вядучая вечара прывяла цікавыя звесткі з гісторыі ўтварэння гарадскога пасёлка Коханава, аб паходжанні яго назвы, паведаміла аб мінулым і сучасным пасёлка, расказала аб славутых земляках: мастаках В.П.Славуке і М.А.Савіцкім, аб героях Макавецкім Ф.Я., Кожары І.П., Сычэнка П.Ф., Целешаве Я.М. На прыканцы мерапрыемства пазнаёміла з краязнаўчымі дакументамі, матэрыяламі, размешчанымі на кніжнай выставе “Край мой - гонар мой”. 

licey05.03.20