ДУК "Талачынская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма"

Талачынская цэнтральная раённая бібліятэка

 

 "На бібліятэчнай хвалі:

рэсурсы, паслугі, фонды"

 

/да 95-годдзя з дня заснавання бібліятэкі/

 

інавацыйны віртуальны бібліяпраект

 

  Талачын 2019

 

"Мая Радзіма там,

дзе мая бібліятэка"

 (Э.Раттэрдамскі)

Уводзіны

У кожнай бібліятэкі, як і ў чалавека, ёсць свая біяграфія, свая гісторыя, сваё прызначэнне. Талачынская цэнтральная раённая бібліятэка сёння – сучасны інфармацыйны, метадычны і культурны цэнтр, які паспяхова рэалізуе свае творчыя планы і праекты.

95-гадовы юбілей бібліятэкі –выдатная нагода задумацца пра тое, што змянілася за гэтыя гады, і ў якім накірунку бібліятэка будзе рухацца далей.

Дадзены праект з'яўляецца звяном у рэалізацыі цыкла мерапрыемстваў да юбілею бібліятэкі.

Праект накіраваны, перш за ўсё, на інтэрактыўных карыстальнікаў, якія адчуваюць сябе часткай вялікага, адкрытага свету літаратуры, культуры, грамадскага жыцця з яго разнастайнасцю, канкурэнцыяй і асабістым выбарам.

 

Мэты праекта

- папулярызацыя інфармацыйных рэсурсаў, бібліятэчнага фонду і паслуг Талачынскай цэнтральнай раеннай бібліятэкі як камунікатыўнай пляцоўкі інтэлектуальнага развіцця, культурнага дасуга і стасункаў;

- стварэнне прывабнага вобраза бібліятэкі.

 

Задачы

- спрыянне развіццю бібліятэкі, як базавага элемента культурнай, адукацыйнай, інфармацыйнай інфраструктуры горада;

- далучэнне жыхароў горада да чытання з дапамогай інфармацыйных тэхналогій;

- павышэнне чытацкай актыўнасці шляхам удзелу ў праекце;

- прыцягненне ўвагі грамадскасці да юбілею бібліятэкі.

Развіццё праекта

Прадставіць работу бібліятэкі праз інфармацыйную прастору.

Змест праекта

№ п/п

Назва раздзелаў

Дата

1.

"Бібліятэчны летапіс" 

Гісторыя;   Структура;  Супрацоўнікі.

студзень - люты

2.

 Бібліятэка:дзень сённяшні

сакавік

3.

Сацыяльныя партнёры бібліятэкі

красавік

4.

Фільматэка "Гаворыць і паказвае бібліятэка"

май

5.

Віртуальны фотаальбом "Нашы актыўнасці або бібліятэкары за кадрам"

чэрвень

6.

Выдавецкая дзейнасць бібліятэкі

жнівень

7.

Праектная дзейнасць

верасень

8.

Прэс-рэліз "Бібліятэка ў СМІ"

кастрычнік

9.

Нашы дасягненні

лістапад

10.

Форум (кніга водгукаў)

снежань

Прагназуемы вынік

З дапамогай інфармацыйнай прасторы стварыць прываблівы вобраз бібліятэкі і бібліятэкара

Этапы рэалізацыі праекта

Падрыхтоўчы — снежань 2019 г.

Заключны — снежань  2020 г.

Ацэнка эфектыўнасці праекта

Рэалізацыя праекта дазволіцьдалучыць жыхароў горада да чытання з дапамогай інфармацыйных тэхналогій і павысіць чытацкую актыўнасць шляхам удзелу ў праекце

Тэрмін рэалізацыі праекта

Студзень - снежань2020 г.

 

Удзельнікі праекта

Віртуальныя карыстальнікі

Складальнік: бібліёграф ЦБС

 Галыга Алеся Леанідаўна