Кожную суботу ліпеня ля будынка цэнтральнай раённай бібліятэкі арганізоўвалася летняя чытальная зала “Бібліятэка пад парасонам”.  4 ліпеня  2020 года наведвальнікам быў прапанаваны паэтычны марафон “Чытаем вершы пра вайну”. Пранікнёныя радкі вершаў пра Вялікую Айчынную вайну гучалі з вуснаў супрацоўнікоў бібліятэкі. Да марафона маглі далучыцца ўсе жадаючыя.  Таксама  пад імправізаваным парасонам жыхары і госці горада мелі магчымасць пазнаёміцца з навінкамі перыядычных выданняў, з  літаратурай па тэме “Кнігі з густам лета”, “Дачны калейдаскоп”. Новая форма работы прыйшлася да спадобы і бібліятэкарам, і чытачам.

bibl pod zontom 05.08.20

bibl pod zontom 2 05.08.20