29 студзеня 2021 года ў ДУА “Коханаўская сярэдняя школа” для вучняў 11 класа  быў праведзены літаратурны вечар-партрэт “Іван Шамякін: жыццё і лёс”, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння пісьменніка. У ходзе мерапрыемства бібліятэкары Коханаўскай гарпасялковай бібліятэкі пашырылі веды старшакласнікаў пра асобу і творчасць Івана Шамякіна, распавялі аб значэнні яго творчасці ў беларускай літаратуры, раскрылі святло вобразаў, характараў, якія стварыў пісьменнік ў сваіх творах: “Трывожнае шчасце”, “Глыбокая плынь”, “У снежнай пустыні”, “Злая зорка” і інш. Прапанавалі для прагляду кнігі на аформленай у класе кніжнай выставе “Іван Шамякін - чалавек-эпоха”.

shamjakin 01.02.21