“З днём нараджэння, Чабурашка!”

20 жніўня 2021 года ў Коханаўскай гарпасялковай бібліятэцы сярод вучняў малодшага і сярэдняга школьных узростаў была праведзена забаўляльная гадзіна “З днём нараджэння, Чабурашка!” Бібліятэкар Шаматульская Ірына Генадзьеўна паведаміла дзецям гісторыю ўзнікнення незвычайнага звярка - Чабурашкі, распавяла чаму ён так называецца. Дзеці ўдзельнічалі ў віктарыне “Пытанні ад Чабурашкі”, у гульні “Хто лепшы скорагаворшчык?”, малявалі Дом сяброўства, разам выканалі “Песню Чабурашкі”.

Кніжная выстава “Чабурашка чакае сяброў” пазнаёміла дзяцей з літаратурнымі героямі кнігі Э.Успенскага “Кракадзіл Гена і яго сябры”.

cheburachka 30.08.21