У аграгарадке Варанцэвічы 2 кастрычніка 2021 г. адбылося брэндавае раённае свята бульбы “Бульбяны разгуляй!” у рамках праекта “Мая спадчына”, прысвечанае Году народнага адзінства. Песні, конкурсы з гледачамі, тэатралізаванае прадстаўленне нікога не пакінулі раўнадушным. Была арганізавана фотазона, выстава-дэгустацыя страў з бульбы, конкурс на лепшую падзелку з гародніны, а на гарачых драўляных калодках пякліся бульбяныя дранікі са шкваркамі і варылася юшка, якімі частавалі ўсіх прысутных.

  Бібліятэкарам Варанцэвічскай бібліятэкі-філіяла № 17 Лазоўскай Н.В. была арганізавана тэматычная выстава пад назвай “Яе вялікасць бульба”, на якой акрамя кніг і часопісаў, энцыклапедычных выданняў пра бульбу і стравы з яе, экспанаваліся асноўныя сарты бульбы, якія вырошчваюць у Варанцэвічах. Таксама бібліятэкар падрыхтавала інфармацыйныя буклеты аб уласцівасцях гэтых сартоў, агратэхніцы іх вырошчвання.

bulba1 05.10.21

bulba2 05.10.21