Менавіта гэту падзею не маглі абысці ўвагай бібліятэкары Талачынскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы. У бібліятэках раёна ладзіліся акцыі і мерапрыемствы, арганізоўваліся тэматычныя выставы. На працягу некалькіх лютаўскіх дзён чытачы бібліятэк атрымлівалі асалоду ад беларускай мовы, слухаючы і чытаючы вершы і песні, прыказкі і прымаўкі, цытаты вядомых беларускіх пісьменнікаў.

 

«Мовы пяшчотнай сузорье»

Пад такой назвай у Талачынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы 19 і 20 лютага 2022 года ладзілася PR-акцыя. Бібліятэкары разам з чытачамі размаўлялі па-беларуску, наведвальнікам прапаноўваліся новыя беларускія выданні і кніжныя закладкі з вершамі беларускіх паэтаў.

Увазе чытачоў чытальнай залы была  прапанавана  электронная прэзентацыя “Родная мова – крыніца натхнення”, а наведвальнікі абанемента мелі магчымасць пазнаёміцца з тэматычнай выставай “Зямлі бацькоўскай слова”.  

movy_pachotnay_suzorye1.jpg

movy pachotnay suzorye2

«Крок зрабі да роднай мовы»

19.02.2022 года ў Коханаўскай гарпасялковай бібліятэцы  ў рамках праекта “Адкрытая кніга” для вучняў малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту з мэтай падтрымцы цікавасці да беларускай мовы і літаратуры было праведзена цікавае і змястоўнае мерапрыемства – літаратурны чамаданчык “Крок зрабі да роднай мовы”. Вучні з цікавасцю слухалі біблейскую гісторыю ўзнікнення розных моў, даведаліся аб гісторыі святкавання Міжнароднага дня роднай мовы і аб тым, як развівалася беларуская мова.

krok zrabi da rodnay movy

krok zrabi da rodnay movy3

 

22.02.2022 года бібліятэкар Цупрыяновіч М.Я. сярод чытачоў бібліятэкі правяла акцыю “Мовы пяшчотнай сузор’е”.  Чытачы прынялі ўдзел у конкурсе “Перакладчыкі”, які ўзбагаціў іх слоўнікавы запас, пашырыў кругагляд, прывіў  цікавасць да роднай мовы.

 movy pachotnay suzorye kohanovo

«Родная мова – мелодыя сэрца»

19 і 20 лютага 2022 года з мэтай абуджэння павагі і цікавасці да роднай мовы, ў Звянячскай сельскай бібліятэцы-філіяле была арганізавана акцыя  “Размаўляй са мной па-беларуску”. У рамках акцыі чытачам бібліятэкі быў прапанаваны паэтычны караван “Родная мова – мелодыя сэрца”, падчас правядзення якога бібліятэкар пазнаёміла з гісторыяй узнікнення Дня роднай мовы. Да мерапрыемства была аформлена тэматычная кніжная выстава “Роднае слова – мелодыя сэрца”.

rodnaya mova melodia serdca1

rodnaya mova melodia serdca3

«Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па беларуску!»

22.02.2022 года ў гарадской дзіцячай бібліятэцы-філіяле з навучэнцамі 4 “Б” СШ №1 г.Талачына прайшла гадзіна беларускай мовы “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па беларуску!”. Вучні даведаліся аб тым, з чаго калісьці пачыналася мова,  як яна развівалася, разам з бібліятэкарамі ўспомнілі беларускія прыказкі і прымаўкі, загадкі і жарты. Аб прыгажосці і непаўторнасці беларускага слова рабятам паведаміла кніжная выстава-агляд “Роднаму слову прызнанне ў любові”.

ruskay move day razgruzku

«Вандроўка ў родную мову»

22.02.2022 года ў Азерацкай сельскай бібліятэцы-філіяле праведзена віктарына “Вандроўка ў родную мову”, падчас якой юныя чытачы пераводзілі словы з беларускай мовы на рускую, адгадвалі загадкі, знаёміліся з беларускімі прыказкамі.

vandr rodnuu movu

«Чытаем на роднай мове»

22.02.2022 года ў Райцаўскай сельскай бібліятэцы-філіяле праведзена акцыя “Чытаем на роднай мове”, падчас якой наведвальнікі бібліятэкі мелі магчымасць акунуцца ў беларускамоўную атмасферу, пазнаёміцца з кнігамі беларускіх пісьменнікаў.

chitaem na rodnay move