Гульня-конкурс пад назвай “Пагуляем у роднае слова” была арганізавана 26 лютага 2022 года ў Гаршчэўшчынскай бібліятэцы-філіяле для вучняў 3-7 класаў.

Удзельнікі мерапрыемства адправілісь у займальнае падарожжа па роднай мове.  Падчас падарожжа іх чакалі розныя прыпынкі: “Беларускія загадкі”, “Перакладчыкі”, “Словаведы”, “Старонкі мінулага і сучаснага”, “Знаўцы беларускага фальклору”, “Веру – не веру”, “ Пазнай партрэт пісьменніка”, “ Прадоўжы твор”, “Юныя паэты”.

Напрыканцы мерапрыемства дзеці на маленькіх імправізаваных сэрцах напісалі свае любімыя словы па-беларуску і прыляпілі іх на вялікае сэрца з васількоў.

pogulaem rodnae slova 1

pogulaem rodnae slova 2