У цяперашні час востра адчуваецца неабходнасць адраджэння духоўнасці, ведання свайго мінулага, а гэта магчыма толькі пры глыбокім вывучэнні гісторыі, літаратуры, традыцый і культуры свайго народа, мінулага і сучаснасці сваёй малой радзімы. З гэтай мэтай цэнтральная раённая  бібліятэка ў 2022 годзе рэалізуе краязнаўчы  праект  “Літаратурныя партрэты Талачынскага края”.

 У рамках дадзенага праекта бібліятэкары  падрыхтавалі выставу-інсталяцыю “Літаратурная карта Талачыншчыны”, на прэзентацыю якой 3 сакавіка былі запрошаны вучні 11 класа СШ № 1 г.Талачына разам са сваім класным кіраўніком.

Да мерапрыемства былі падрыхтаваны: аднайменная слайд-прэзентацыя, выстава і агляд кніг знакамітых землякоў.

literat karta 1

literat karta 2