Пад такой назвай 25 мая 2022 года ў цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча з беларускім пісьменнікам і публіцыстам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэатам літаратурных прэмій: часопіса “Полымя”, прэміі ім. У.Караткевіча, прэміі “Гліняны Вялес”, Францам Іванавічам Сіўко. На сустрэчы прысутнічалі бібліятэкары школьных бібліятэк горада, сельскіх бібліятэк-філіялаў, супрацоўнікі краязнаўчага музея, рэдакцыя газеты “Наша Талачыншчына”.

Пісьменнік расказаў аб сваім жыццёвым шляху, распавёў пра прататыпы сваіх твораў, пра падзеі, якія падштурхнулі да іх напісання, пачытаў свае вершы. У канцы мерапрыемства ўсе госці маглі задаць Францу Іванавічу пытанні, на якія ён з задавальненнем адказаў. А для бібліятэкі пісьменнік падараваў некалькі сваіх кніжак.

Сустрэча прайшла ў цёплай абстаноўцы, пакінуўшы прыемныя ўспаміны.

sivko 25.05.22

sivko 2 25.05.22

sivko 4 25.05.22