Ужо 140 гадоў беларуская зямля праслаўляе таленавітага сына – Якуба Коласа, які пакінуў зорны след у вечнасці і ў культуры нашай краіны. З гэтай нагоды  ў бібліятэках ДУК “Талачынская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” прайшоў цыкл мерапрыемстваў.

23 кастрычніка 2022 года ў Слаўнаўскай сельскай бібліятэцы прайшоў літаратурны калейдаскоп “У думках, у сэрцах, у песнях”. Вядучыя распавялі прысутным аб жыцці і творчым шляху пісьменніка. Бібліятэкар чытала вядомыя і малавядомыя вершы юбіляра, а напрыканцы мерапрыемства пазнаёміла прысутных з кніжнай выставай “Маіх радкоў няма без Беларусі”

У думках, у сэрцах, у песнях 2

У думках, у сэрцах, у песнях 3

 

29 кастрычніка 2022 года ў Гаршчэўшчынскай сельскай бібліятэцы   прайшла  прым’ера кнігі Якуба Коласа “Другое чытанне для дзяцей беларусаў”. У ходзе мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла рабят з   гэтай кнігай, распавяла пра гісторыю яе напісання. Таксама да мерапрыемства былі аформлены тэматычныя кніжныя выставы: “Сцежкамі Якуба Коласа” і “Якуб Колас – дзецям”.

Другое чытанне для дзяцей беларусаў2

Другое чытанне для дзяцей беларусаў3

Другое чытанне для дзяцей беларусаў4

 

3 лістапада 2022 года ў Азерацкай сельскай бібліятэцы адбылася літаратурная гасцёўня “Малюся я небу, зямлі і прастору”. Рабяты пазнаёміліся з цікавымі фактамі з жыцця Якуба Коласа і яго творчасцю, з выданнямі з кніжнай выставы “Заспявай ты мне песню такую...”, прынялі ўдзел у тэст-віктарыне і выразным чытанні вершаў.

Малюся я небу, зямлі і прастору 2

 

5 лістапада 2022 года бібліятэкар Варанцэвіцкай сельскай бібліятэкі запрасіла жадаючых на літаратурную вечарыну “І слова ў сэрцы засталося…”. Акрамя аповеда аб жыцці і  творчай дзейнасці Я.Коласа, гучалі вершы і ўрыўкі са знакамітых паэм “Новая зямля” і “Сымон-музыка”, аповесці “На прасторах жыцця”. А ў выкананні чытальнікаў прагучалі вершы С.Грахоўскага і І.Чыгрынава, прысвечаныя песняру.

І слова ў сэрцы засталося 1

І слова ў сэрцы засталося 2

 

5 лістапада 2022 года ў Высокагарадзецкай сельскай бібліятэцы адбыўся вечар-партрэт “Колас – празаік, Колас – паэт”. Бібліятэкар разам з удзельнікамі  “пагарталі” старонкі жыцця слаўнага песняра: прайшліся сцежкамі дзяцінства і юнацтва, прасачылі настаўніцкі шлях на Палессі і ў Талачынскім раёне, даведаліся пра каханне да адзінай жанчыны і сям’ю. Яшчэ раз адкрылі для сябе старонкі літаратурнай спадчыны пісьменніка – вершы, паэмы, празаічныя творы. У ходзе мерапрыемства гучалі вершы Якуба Коласа і прысвечаныя яму. Да мерапрыемства была аформлена выстава “Нам засталася спадчына…”.

Колас – празаік, Колас – паэт 1

Колас – празаік, Колас – паэт 2

 

5 лістапада 2022 года ў Аболецкай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная вечарына “Залаты Колас беларускай нівы”. На мерапрыемстве рабяты даведаліся пра народнага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа, яго творчасць, пра гісторыю стварэння асобных яго твораў”.

Залаты колас Беларускай нівы2

 

6 лістапада 2022 года ў Друцкай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная вечарына “Мелодыі мовы славянскай я чую…”.

Мелодыі мовы славянскай я чую1

Мелодыі мовы славянскай я чую2

 

«Залаты Колас беларускай нівы»

Вечар-віншаванне пад такой назвай прайшоў 8 лістапада 2022 года ў цэнтральнай раённай бібліятэцы. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 10 класа СШ № 1 імя Ф.Е.Макавецкага разам з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Ермалаевай Алесей Аляксееўнай.

Бібліятэкары пазнаёмілі прысутных з жыццём і творчасцю  Якуба Коласа, распавялі аб цікавых фактах  яго біяграфіі, пра творчую спадчыну, а таксама чыталі і дэкламавалі яго вершы. Затым правялі агляд літаратуры з выставы-панарамы "Паэты радзімы - Купала і Колас".

Напрыканцы прысутным было прапанавана адказаць на пытанні віктарыны і выканаць іншыя заданні, з якімі яны паспяхова справіліся.

Да мерапрыемства супрацоўнікамі аддзела абслугоўвання і інфармацыі былі падрыхтаваны : электронная слайд-прэзентацыя пад назвай  "Якуб Колас. Аб жыцці і творчасці" і буклет "Якуб Колас на Талачыншчыне".

YKolas

 

«І стаў ты вечнай славай Беларусі, яе красы чароўным песняром»

Пад такой назвай 9 лістапада 2022 года ў Коханаўскай гарпасялковай бібліятэцы адбыўся літаратурна-музычны вечар, удзельнікамі якога сталі навучэнцы УА “Коханаўскі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці”. Бібліятэкар Цупрыяновіч Марыя Яўгеньеўна распавяла пра жыццёвы і творчы шлях Якуба Коласа, шматграннасць яго таленту, вялікі уклад у развіццё нацыянальнай літаратуры. Падчас мерапрыемства прагучалі запіс песні “Мой родны кут” на верш Якуба Коласа ў выкананні ансамбля “Песняры”, вершы: “Родныя вобразы”, “Наш родны край”, “Будзе навальніца”, “Мужык”, “Ворагам”, урыўкі з паэм “Сымон-музыка”, “Новая зямля” і інш. Была аформлена выстава-партрэт “Якуб Колас – пясняр зямлі беларускай”.

And you became eternal glory1

And you became eternal glory2

And you became eternal glory3