З мэтай выхавання ў юных чытачоў любові да роднай мовы і развіцця моўнай культуры 21 лютага 2023 года ў гарадской дзіцячай бібліятэцы  для вучняў 9 “Б” класса ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Талачына імя М.П.Лугоўскага”  праведзены турнір мовазнаўцаў “Ад зерня – колас, ад слова – мова”. Удзельнікі турніру з цікавасцю адказвалі на пытанні, разгадвалі загадкі, перакладалі словы на беларускую мову, разгадвалі філворд, адгадвалі зашыфраваныя на малюнках фразеалагізмы і растлумачвалі іх значэнне, пазнавалі партрэты беларускіх пісьменнікаў, адгадвалі мелодыі беларускіх выканаўцаў.

FromGrain ear1

FromGrain ear2

FromGrain ear3

FromGrain ear4

 

“Беларуская  кніга – гэта  цікава!”

 

Ушанаванню роднай мовы былі прысвечаны мерапрыемствы, якія ладзіліся 21 лютага 2023 года ў Звянячскай  сельскай  бібліятэцы.

Аматары   чытання кніг на  роднай  мове  былі  запрошаны  на  гадзіну  літаратурнага  гурмана  “Беларуская  кніга – гэта  цікава!”. Прысутным  было  прапанавана  разнастайнае  “меню” – творы  беларускіх  класікаў  Я.Коласа, І.Мележа, І.Шамякіна, У.Караткевіча, В.Быкава;  даспадобы прысутным прыйшліся   творы  сучасных беларускіх аўтараў Я.Хвалея, С.Алексіевіч, Г.Марчука, Л.Рублеўскай, Т.Мушынскай; на    “дэсерт”  удзельнікі мерапрыемства “частаваліся” паэтычнымі зборнікамі У.Карызны, М.Башлакова, З.Марозава, А.Пісьмянкова. 

У гэты ж дзень у бібліятэцы праводзілася віктарына  “Смак  роднай  мовы”. Падчас яе правядзення ўдзельнікі адгадвалі  беларускія  загадкі, “апраналіся”  па-беларуску, “збіралі”  беларускі  кветкавы  букет. 

Праверыць свае веды роднай мовы і літаратуры чытачы змаглі прыняўшы  ўдзел  у  тэст-віктарыне  “Я родную мову люблю”.

BelarusBook1

BelarusBook2

 

 

“Да роднай мовы крок зрабі”

 

У Гаршчэўшчынскай сельскай бібліятэцы да святкавання дня роднай мовы далучыліся малодшыя школьнікі.  Для гэтай катэгорыі чытачоў 21 лютага 2023 года праведзены ўрок-гульня  “Да роднай мовы крок зрабі”, падчас правядзення якога  навучэнцы прымалі ўдзел у конкурсах: “Размінка”, “Загадкі з Белавежскай пушчы”, “Перакладчыкі”, “Гарады Беларусі”, “Хуткамоўкі”, “Угадай  мелодыю”, “Літаратурная хвілінка”. У канцы мерапрыемства бібліятэкар  прапанавала прысутным зрабіць аплікацыю “Усмешка  роднай мовы” з фрагментаў беларускага арнаменту.  Дапоўніла мерапрыемства кніжная выстава “Беларускія кнігі  – дзецям”.

StepMotherTongue1

StepMotherTongue2

 

 

“Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова”

 

У Азерацкай сельскай бібліятэцы праведзена акцыя “Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова”, прысвечаная міжнароднаму дню роднай мовы. Падчас правядзення акцыі вучні сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту выконвалі арфаграфічныя заданні “Гавары правільна”, “Выправі памылку”, “Фразеалагічныя загадкі”, а таксама знаёміліся з выданнямі, экспанаванымі на тэматычнай выставе “Роднаму слову прызнанне ў любві”.

MelodicSound1

 

У Аболецкай сельскай бібліятэцы да дня роднай мовы праведзена акцыя “Чытаем па-беларуску”.  Мэта акцыі - прыцягнуць маладое пакаленне да чытання кніг на беларускай мове.

ReadiBelarus