Акцыя пад такой назвай прайшла 22 лютага 2023 года ў Коханаўскай гарпасялковай бібліятэцы сярод навучэнцаў УА “Коханаўскі дзяржаўны каледж”.  У рамках акцыі бібліятэкар распавяла пра гісторыю ўтварэння свята – Міжнароднага дня роднай мовы, правяла конкурс “Словаведы”, які ўзбагаціў слоўнікавы запас юнакоў а ўдзел у конкурсе “Знаўцы беларускага фальклора” спрыяў пашырэнню кругагляду ў пазнанні прыказак і прымавак беларускага народа.

З навучэнцамі сярэдняга школьнага ўзросту праведзены гучныя чытанні “Пагавары са мной на мове…” і арганізавана тэматычная выстава “Родная мова – духоўнае багацце народа”. 

SpokenInBelarusian1

SpokenInBelarusian2