Пад чыстым небам Каляд.

Сёння наш народ павінен ведаць свае карані, не забываць традыцыі і гісторыю. З гэтай мэтай у чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі прайшло мерапрыемства "Пад чыстым небам Каляд".

Гасцямі мерапрыемства сталі ўдзельніцы клуба "Тэрыторыя жанчын". Кіраўнік клуба бібліятэкар Самсонава Аксана Аляксандраўна пазнаёміла прысутных з гісторыяй свята, з традыцыямі і абрадамі калядавання.

У імправізаванай форме бібліятэкары, убраныя ў калядоўшчыкаў, з казой і цыганкай прыйшлі на свята, прынеслі Калядную зорку з найлепшымі пажаданнямі дабрабыту, светлага і багатага жыцця. Калядоўшчыкі спявалі "калядкі" і прыпеўкі, танцавалі, чым вельмі парадавалі нашых гасцей.

Ну і вядома, што ж за Калядкі без варажбы? Вось тут цыганка ў жартоўнай форме і паваражыла, і распавяла пра іншых калядныя варожбы, а таксама падарыла прысутным свой музычны нумар.

Ужо не першы раз госцяй і ўдзельніцай нашых мерапрыемстваў з'яўляецца загадчык аўтаклубам Ждановіч Людміла Васільеўна. У яе выкананні прагучалі абрадавыя калядныя песні.

Мерапрыемства падарыла нашым гасцям эмацыянальнае задавальненне і добры настрой.