Вечар-прызнанне пад такой назвай прайшоў у цэнтральнай раённай бібліятэцы 27 лістапада 2025 года з удзелам вучняў 10 і 11 класаў  ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Талачына імя Ф.Я.Макавецкага”, які быў прысвечаны 95-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры  Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча.

Падчас мерапрыемства гучалі яго вершы ў выкананні вучняў, а таксама  аўтарскі верш выпускніцы школы Лазаравай Анастасіі, прысвечаны юбіляру. Таксама адбыўся абмен думкамі аб прачытаных творах: “Зямля пад белымі крыламі” і “Дзікае паляванне караля Стаха”. Трафімава Міраслава падзялілася ўражаннямі аб экскурсіі ў Аршанскі музей У.С.Караткевіча.

Увазе прысутных быў прадстаўлены буктрэйлер “Вядомы майстар гістарычнай прозы”, які падрыхтавалі супрацоўнікі бібліятэкі. Да мерапрыемства была арганізавана  аднаіменная кніжная выстава.

Уладзімір Караткевіч душа і сэрца Беларусі 1

Уладзімір Караткевіч душа і сэрца Беларусі 2

Уладзімір Караткевіч душа і сэрца Беларусі 3

Уладзімір Караткевіч душа і сэрца Беларусі 4

Уладзімір Караткевіч душа і сэрца Беларусі 5