Ганаруся табой, Беларусь!
Цудоўным летнім днём 3 ліпеня 2021 года краіна адзначыла сваё галоўнае свята – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Да гэтай падзеі каляТалачынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі была разгорнута бібліятэчная інтэрактыўная пляцоўка пад назвай “Ганаруся табой, Беларусь!”. Кніжная выстава-панарама з адпаведнай назвай прапанавала для прагляду выданні, прысвечаныя Году народнага адзінства, падзеям вызвалення Беларусі, Віцебшчыны і Талачыншчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а насценгазета “Талачыншчына шляхамі вызвалення” змяшчала звесткі аб падзеях вызвалення края ў чэрвені 1944 года.
“Беларусь: учора, сёння, заўтра”
У Коханаўскай гарпасялковай бібліятэцы 29 чэрвеня 2021 года прайшоў круглы стол “Беларусь: учора, сёння, заўтра”. Яго вядучы - загадчык бібліятэкі Цупрыяновіч М.Я. распавяла аб стане грамадска-палітычнага жыцця краіны і тых значных пераўтварэннях, якія адбыліся за апошнія пяць гадоў, пра сацыяльна-эканамічную мадэль развіцця, дзякуючы якой, забяспечваецца бяспека і незалежнасць Беларусі.
Настаўнік гісторыі мясцовай школы Мацюшэўская Л.А. выступіла з дакладам “Гісторыя Беларусі ад старажытных часоў да нашых дзён”, культарганізатары Коханаўскага Дома культуры Навіцкая К.А. - з інфармацыяй па тэме “Дасягненні пяцігоддзя (2016-2020)”, Качагарава М.А. - з дакладам па тэме “Беларусь - краіна маёй будучыні”, бібліятэкар Татарановіч І.М. выступіла з інфармацыяй на тэму “Моладзь Беларусі”.
Напрыканцы мерапрыемства выступіла мясцовая паэтка Хацкевіч Галіна Мікалаеўна са сваімі вершамі: “Наш менталітэт”, “Мая Радзіма”, “Прыцягненне бацькоўскай зямлі”, “Брацкія магілы” і інш.
“Імі ганарыцца краіна”
Спартыўна-гістарычны круіз пад такой назвай прайшоў 23 чэрвеня 2021 года сярод навучэнцаў УА “Коханаўскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці”. Загадчык Коханаўскай гарпасялковай бібліятэкай Цупрыяновіч М.Я. распавяла навучэнцам пра выдатных спартсменаў Беларусі: Аляксандра Мядзведзя, Леаніда Тараненку, Вольгу Корбут, Віталя Шчэрбу, Дар’ю Домрачаву, Алену Бялову і інш., расказала аб іх спартыўных дасягненнях. Мерапрыемства суправаджалася электроннай слайд-прэзентацыяй “Слаўныя старонкі спартыўнай гісторыі і яркія імёны”. Таксама была аформлена кніжная выстава “Беларусь спартыўная”.
“Библиотека - дом твоих друзей”
Экскурсия под таким названием прошла 23 июня 2021 года в городской детской библиотеке – филиале № 49 для детей из летнего школьного лагеря СШ № 2 г.Толочина. Заведующий городской детской библиотекой Маньковская Е.В. ознакомила ребят с книжным фондом библиотеки, правилами пользования абонементом и читальным залом, напомнила о бережном обращении с книгой. В завершение экскурсии прошли громкие чтения «Сказка за сказкой».
Памяць у сэрцы беражліва захоўваем
22 чэрвеня 2021 года бібліятэкар Коханаўскай гарпасялковай бібліятэкі Татарановіч І.М. правяла гадзіну памяці “Памяць у сэрцы беражліва захоўваем” у Аддзяленні кругласутачнага знаходжання пры Коханаўскай бальніцы. Пацыентам аддзялення яна распавяла пра пачатак Вялікай Айчыннай вайны, аб гераічнай абароне Брэсцкай крэпасці, аб людскіх стратах падчас вайны і закатаваных у канцэнтрацыйных лагерах, разбураных гарадах і спаленых вёсках. У якасці музычнага суправаджэння мерапрыемства гучалі фанаграмы песень ваеннай тэматыкі.
Запрашаем да нас!
Набліжаецца галоўнае свята краіны – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Да гэтай падзеі каля Талачынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі 3ліпеня 2021 года з 11 да 14 гадзін будзе разгорнута тэматычная інтэрактыўная бібліятэчная пляцоўка “Ганаруся табой, Беларусь”. Мы прапануем шмат цікавага і пазнавальнага: інтэрактыўную віктарыну, тэматычную фотазону з нацыянальным каларытам, кніжны фрымаркет і г.д.
Чакаем усіх жадаючых на нашай пляцоўцы!
Страница 143 из 178