kohan ubiley2019

       Коханаўская гарпасялковая бібліятэка адзначыла свой 100-гадовы юбілей  21 жніўня 2019 года. Гэтай знакавай падзеі быў прымеркаваны юбілейны вечар “Гарпасялковая бібліятэка: традыцыя быць карыснай”. Мерапрыемства праходзіла ў чытальнай зале бібліятэкі, упрыгожанай шарамі, жывымі і самаробнымі кветкамі, плакатамі.

    Сцэнарый юбілейнага вечара ўключаў выступленні ветэрана бібліятэчнай справы Важанавай В.І., загадчыка бібліятэкі Цупрыяновіч М.Я., гасцей урачыстасці - намесніка старшыні Талачынскага раённага выканаўчага камітэта Галубковай І.С., старшыні Коханаўскага сельскага Савета Барышава М.Я., начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Талачынскага раённага выканаўчага камітэта Валевіч А.В., дырэктара ДУК “Талачынская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” Свіркоўскай Т.М. і інш. Лепшым чытачам бібліятэкі ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўручаны падзякі

     Прысутныя ў зале цёпла віталі выступленні паэтаў-землякоў Пазнякова А.К., Хацкевіч Г.М., тэатралізаваную пастаноўку казкі “Рэпка”, пераробленую на новы лад, у выкананні членаў клуба “Крынічка”, п'есу       Я. Зялкоўскага “Прабіранка” - у пастаноўцы членаў клуба “Суразмоўніца”, выступленні самадзейных артыстаў мясцовага Дома культуры і квартэта настаўнікаў Коханаўскай дзіцячай школы мастацтваў.

     Была аформлена кніжная экспазіцыя “Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць, што захоўваць!” з наступнымі часткамі: “З гісторыі станаўлення бібліятэкі”, “Будні і святы”, “Нашы дасягненні”. Створаны шматлікія фотазоны. Складзены з кніг камерцыйнага фонду “Кніжны торт” стаў прызам пераможцу віктарыны для чытачоў.

      Урачыстасць завяршылася пасадкай гасцямі і чытачамі бібліятэкі дрэва ў гонар 100-годдзя бібліятэкі і фотаздымкам на памяць.