Пад такой назвай 24 лістапада 2020 года ў ДУА “Коханаўская сярэдняя школа” для вучняў 9 “А” класа бібліятэкарамі гарпасялковай бібліятэкі быў праведзены вечар-партрэт да 90-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. Аповед аб жыццёвых і творчых пуцявінах класіка беларускай літаратуры суправаджаўся чытаннем вершаў: “На Беларусі Бог жыве”, “Орша”, “Балада пра паўстанца Ваўкалаку”, “Матчына душа”, “Быў. Ёсць. Буду” і інш. Завяршылася мерапрыемства аглядам літаратуры выставы “Уладзімір Караткевіч - гонар і сумленне беларускай літаратуры”.

korotkevich 02.12.20