У цэнтральнай раённай бібліятэцы 16 лютага 2021 года для вучняў    СШ № 2 г. Талачына было праведзена мерыпрыемства, прысвечанае Міжнароднаму Дню роднай мовы. У рамках мерапрыемства адбыўся турнір беларусазнаўцаў "Размаўляй, пішы, твары па-беларуску". Кемлівыя знаўцы роднай мовы прымалі ўдзел у конкурсах "Размінка", "Перакладчыкі", "Фразеалагізмы", "Расшыфруй прыказку", "Назаві адным словам" і інш. Таксама прысутным быў прадэманстраваны відэасюжэт "Беларуская мова".

Да мерапрыемства афармлялася кніжная выстава "Слава кніжцы беларускай", на якой экспанаваліся кнігі аб гісторыі беларускага кнігадрукавання.

Мерапрыемства пакінула ва ўсіх часцінку дабрыні і любові да роднай мовы.

serdcem rodnoe slovo 17.02.21