Пад такой назвай 18 і 21 лютага 2021 года ў Коханаўскай гарпасялковай бібліятэцы праходзіла акцыя да Міжнароднага дня роднай мовы сярод вучняў 6-7 класаў ДУА “Коханаўская сярэдняя школа імя І.П.Кожара”. Бібліятэкары пазнаёмілі прысутных з гісторыяй свята, узбагацілі іх слоўнікавы запас, раскрылі невычэрпныя магчымасці роднай мовы. Вучні бралі ўдзел у шматлікіх конкурсах і віктарынах: “Перакладчыкі”, “Словаведы”, “Знаўцы беларускага фальклору”, “Прадоўжы твор” і інш. Завяршылася акцыя конкурсам чытальнікаў вершаў “Да роднай мовы крок зрабі”. Пераможцамі ў розных конкурсах сталі: Бабкоў Аляксандр, Каранькова Вікторыя, Шылянкова Вікторыя, Варапаева Настасся, Боган Мацвей, Кандраценка Яна  - усе былі адзначаны прызамі. Да мерапрыемства афармлялася кніжная выстава “Мова продкаў пагаснуць не можа”.

zemli moey 1 24.02.21 

zemli moey 24.02.21

zemli moey 2 24.02.21