ДУК “Талачынская централізаваная бібліятэчная сістэма”
Гарадская дзіцячая бібліятэка-філіял № 49
Бібліятэчны праект
“ВЫХАВАЕМ КНІГАЛЮБА”
Талачын, 2020
“Выхаваем кнігалюба”
Бібліятэчны праект
2020-2021 гады
Актуальнасць праекта:
Вельмі цяжка ўявіць сабе дзяцінства без любімых кніг і казак. Кніга ўваходзіць у жыццё дзіцяці з ранняга ўзросту, яна робіць навакольны свет незвычайна цікавым і поўным дзіўных адкрыццяў. Чытанне закладвае ў дзіцяці маральныя каштоўнасці, вучыць спачуваць, перажываць, здзіўляцца і радавацца. Але як дастукацца да сэрца дзіцяці з дапамогай кнігі? Ад сумесных намаганняў бібліятэкараў, бацькоў, выхавальнікаў і педагогаў залежыць, ці зможа дзіця ў поўнай меры ўсвядоміць усю важнасць зносін з кнігай.
Мэта праекта:
Падтрымка і развіццё патрэбы чытання ў дзіцяці-дашкольніка і вучняў малодшых класаў шляхам сумеснай дзейнасці бібліятэкі, сям'і, школы і дашкольнай установы.
Задачы праекта:
- фарміраванне ў дзіцяці ўяўлення пра значэнне бібліятэкі ў жыцці чалавека;
- фарміраванне навыкаў зносін і абыходжання з кнігай;
- пашырэнне ўяўлення аб свеце дзіцячых кніг;
- дапамога бацькам у падборы кніг для дашкольніка і малодшага школьніка;
- дапамога да пераходу к самастойнаму чытанню.
Партнёры праекта:
- ДУА “Дзіцячы сад №1 горада Талачын”;
- сярэднія школы горада.
Мэтавая аўдыторыя:
- малодшыя школьнікі, дашкольнікі (старэйшая група);
- бацькі (актыўныя чытачы).
Тэрміны рэалізацыі праекта: (2020-2021 год)
Чаканыя вынікі:
- павышэнне цікавасці дзяцей да чытання дзіцячай літаратуры;
- супрацоўніцтва бібліятэкараў, бацькоў і выхавацеляў у выхаванні дзіцячага чытання;
- усведамленне бацькамі каштоўнасці зносін з дзяцьмі ў працэсе абмеркавання прачытаных кніг.
ПЛАН падрыхтоўкі
Змест работы |
Тэрмін выканання |
Адказныя |
Мэтанакіравана камплектаваць фонд бібліятэкі выданнямі дзіцячай літаратуры, у тым ліку, беларускай дзіцячай літаратуры |
2021 |
Адзел камплектавання і апрацоўкі літаратуры ЦБС |
Збор, апрацоўка і папулярызацыя інфармацыі аб навінках беларускага друку для дзяцей |
2021 |
ГДБ, адзел маркетынга |
Складанне інфармацыйных, рэкамендацыйных бібліятэчных спісаў новай літаратуры, памятак, буклетаў |
2021 |
ГДБ, адзел маркетынга |
План правядзення на 2021 год
Змест работы |
Чытацкае прызначэнне |
Тэрмін |
Месца правядзення. Адказныя |
|||
Кніжныя выставы |
||||||
Кніжная выстава-агляд : “У краіне вясёлага дзяцінства”(115-год з дня нараджэння А. Барто) |
1-2 кл |
люты |
Біблятэка Манькоўская А.В. |
|||
Кніжная выстава-агляд “Казкі дзеда Васіля”(110 год з дня нараджэння В.Віткі) |
1-2 кл. |
май |
Біблятэка Бяркова Л.П. |
|||
Масавыя мерапрыемствы |
||||||
літаратурны партрэт :“Кожны ведае, гэта хто: гэта – Агнія Барто” (115-год з дня нараджэння А. Барто) |
1-2 кл. |
люты |
Бібліятэка Кастрыца А.П. |
|||
спектакль “Лясічка-сястрычка і воўк” |
дашкольнікі, мал. школьнікі |
сакавік |
Бібліятэка Штарас Н.П. |
|||
экскурсія ў бібліятэку: “Тут цуды, тут шмат кніжак…” |
дашкольнікі |
май |
Бібліятэка Кастрыца А.П. |
|||
кніжнае знаемства: “Малышкіны кніжкі” |
дашкольнікі |
верасень |
Бібліятэка Бяркова Л.П. |
|||
гутарка –разгадайка: “З казачнага куфэрка” |
малодшыя школьнікі |
кастрычнік |
Біблятэка Штарас Н.П. |
|||
гутарка: “Рабятам аб звяратах” (120 год з дня нараджэння Я.Чарушына) |
2-3 кл. |
лістапад |
Біблятэка Бяркова Л.П. |
|||
тэатралізаванае свята :"Вясёлыхмасак карнавал» |
дашкольнікі, мал. школьнікі |
снежань |
Бібліятэка Кастрыца А.П. |
|||
экскурсіі школьнікаў у бібліятэку: “Бібліятэка – дом тваіх сяброў”. |
малодшыя школьнікі |
на працягу года |
Бібліятэка Штарас Н.П. |
|||
Мерапрыемствы да Тыдня дзіцячай кнігі |
||||||
ранішнік : “Чароўнае царства Каралевы Кнігі!” |
дашкольнікі, 1-4 кл. |
сакавік |
Бібліятэка Манькоўская А.В. |
|||
прэзінтацыя серыі кніг “Маленькі прафесар” : “Калі хочаш ведаць пра ўсё” |
1-4 кл |
сакавік |
Бібліятэка Манькоўская А.В. |
|||
гульня-віктарына: "Казка пачынаецца. ... А як янаназываецца?" |
1-3 кл |
краскавік |
Бібліятэка Кастрыца А.П. |
|||
інфармацыйны кактэйль: "Навінкі часопіснай хвілінкі" |
3-4 кл. |
красавік |
Бібліятэка Кастрыца А.П. |
|||
Выдавецкая дзейнасць |
||||||
буклеты: “Як добра умець чытаць !”, “Чытаем разам” |
для бацькоў |
ліпень |
Бібліятэка Манькоўская А.В. |
|||
рэкамендаыйны спіс : “У краіну Чыталію з татам і мамай” |
дашкольнікі, бацькі |
снежань |
Бібліятэка Манькоўская А.В. |
Загадчык гарадской
дзіцячай бібліятэкі А.В. Манькоўская