ДУК “Талачынская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”
Коханаўская гарпасялковая бібліятэка-філіял № 2
Экакраязнаўчы праект
“Край мой -
гонар мой”
Коханава, 2020
Уступ
Краязнаўства з'яўляецца важным накірункам патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення. Пазнаючы свой край, дзеці і моладзь вучацца любіць і шанаваць малую радзіму, ўзбагачаюцца ведамі, спасцігаюць жыццёвы вопыт старэйшых пакаленняў.
Любы край, горад, любая вёска непаўторныя. У кожным месцы свая прырода, свае традыцыі, свой побыт. Прырода вёсак Коханаўскага сельскага Савета здзіўляе сваёй незвычайнай прыгажосцю. Тут ёсць, на што паглядзець і чым палюбавацца: велізарныя змешаныя лясы, багатыя грыбамі і ягадамі, вялікія раздольныя лугі і палі, азёры і рэкі.
Мы нарадзіліся тут. І мы, безумоўна, павінны ведаць гісторыю сваёй малой радзімы. Кожная малая радзіма мае сваю непаўторную гісторыю і прыроду, свае памятныя мясціны. Трэба памятаць і ведаць гэтую гісторыю, захаваць гэтыя найпрыгажэйшыя і ўнікальныя месцы для будучых пакаленняў, каб яны ведалі і разумелі, чым захапляліся іх продкі, адчувалі пачуцці любові і гонару за свой родны край.
Апісанне праекта
Тэрыторыя Коханаўскага сельскага Савета - гістарычна значная і прывабная з турыстычнага пункту гледжання. І сёння, як ніколі важна, каб жыхары Савета ведалі сваю гісторыю, ганарыліся дасягненнямі землякоў, маглі ацаніць уклад роднага пасёлка ў развіццё краіны. Аднак, праведзенае вуснае апытанне паказала нізкі ўзровень дасведчанасці нават аб ключавых падзеях мясцовай гісторыі.
Малая Радзіма ... У кожнага чалавека яна свая, але для ўсіх з'яўляецца той пуцяводнай зоркай, якая на працягу ўсяго жыцця вызначае вельмі многае, калі не сказаць - усё. Але мала гаварыць аб любові да роднага краю, трэба ведаць яго мінулае і сучаснасць, багатую духоўную культуру, народныя традыцыі, прыроду.
Пастаноўка праблемы
Кожнаму чалавеку, кожнаму народу трэба ўсвядоміць сябе і сваё месца ў свеце, у свеце прыроды, сярод іншых людзей, народаў, а гэта немагчыма без ведання гісторыі, без вывучэння культуры, звычаяў і традыцый сваёй малой радзімы.
Коханаўскі сельскі Савет багаты культурна-гістарычнымі аб'ектамі рэспубліканскага і абласнога значэння. Так, у вёсцы Галошава захаваліся да нашых дзён маёнтак паноў Цюндзявіцкіх, парк з рэдкімі для Беларусі дрэвамі і хмызнякамі, курганы, каменны крыж на беразе возера Глыбокае з старажытнай легендай пра яго паходжанне, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне. У вёсцы Звянячы - вежа Шухава, як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны.
Багатая і прырода нашага краю - маляўнічае возера Глыбокае і прымыкаючае да яго тарфяное балота са сваёй расліннасцю і жывёльным светам, рака Сакалянка, якая дае жыццё шматлікім крыніцам, дэндрарый Коханаўскага лясніцтва з дрэвастояў з усяго свету і інш.
Большасць чытачоў бібліятэкі не чулі і не ведаюць пра гэтыя унікальныя гісторыка-культурныя збудаванні і прыродныя аб'екты. З мэтай данесці да іх значнасць гэтай культурна-гістарычнай спадчыны і распрацаваны дадзены праект.
Мэты праекта:
- прапаганда літаратуры краязнаўчага характару;
- папулярызацыя сярод насельніцтва аб'ектаў культурнай спадчыны;
- выхаванне патрыятычных пачуццяў, пашырэнне ведаў аб краі, яго гісторыі, звычаях і традыцыях;
- абуджэнне цікавасці і беражлівых адносін да гістарычных і культурных каштоўнасцяў краю;
- выхаванне любові да прыроды роднага краю;
- развіццё пазнавальнай цікавасці да мінулага, сучаснасці малой радзімы;
Задачы праекта:
- арганізацыя сярод школьнікаў і насельніцтва краязнаўчага руху па зборы матэрыялаў аб гісторыка-культурнай спадчыне гарадскога пасёлка Коханава і бліжэйшых вёсак;
- выхаванне беражлівых адносін да гістарычнага мінулага краю, яго культурным каштоўнасцям;
- развіццё творчай актыўнасці ў пазнанні гісторыі і культуры, прыроды роднага краю;
- фарміраванне аблічча бібліятэкі як месца, дзе кожны зможа знайсці дапамогу і падтрымку ў пытаннях, якія тычацца сваёй малой радзімы;
Тэрмін рэалізацыі праекта: студзень - снежань 2021 года.
Праект разлічаны на ўсе групы карыстальнікаў.
Партнёры праекта:
- адміністрацыя Коханаўскага сельскага Савета;
- ДУА “Коханаўская сярэдняя школа імя І.П.Кожара”;
- УА “Коханаўскі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці”.
- ДУА “Коханаўская дзіцячая школа мастацтваў”.
Змест праекта:
№ п\п |
Назва мерапрыемства |
Форма |
Дата |
Адказны |
1 |
“І краю ў свеце няма даражэй, дзе давялося нарадзіцца нам” |
Краязнаўчы вечар-прысвячэнне |
Студзень |
Цупрыяновіч М.Я. |
2 |
“Маўклівыя сведкі мінуўшчыны нашай” |
Гісторыка-краязнаўчы экскурс |
Люты |
Цупрыяновіч М.Я. |
3 |
“Гістарычныя сядзібы” |
Гісторыка-краязнаўчая гадзіна |
Сакавік |
Цупрыяновіч М.Я. |
4 |
“Міфы і легенды возера Глыбокае” |
Фальклорная гадзіна |
Красавік |
Цупрыяновіч М.Я. |
5 |
“Тут усё нам запамінальна і свята” |
Урок памяці |
Май |
Цупрыяновіч М.Я. |
6 |
“Куточак зямлі, дзе бярозы шумяць…” |
Экакраязнаўчы паход |
Чэрвень |
Цупрыяновіч М.Я. |
7 |
“Дэндрапарк: чароўны свет рэдкіх дрэў і кветак” |
Пазнавальная вандроўка |
Ліпень |
Цупрыяновіч М.Я. |
8 |
“Гаючая сіла крыніц” |
Экакраязнаўчая вандроўка |
Жнівень |
Цупрыяновіч М.Я. |
9 |
“Цуда-вежа” |
Гадзіна займальнай гісторыі |
Верасень |
Цупрыяновіч М.Я. |
10 |
“І рукі вашы залатыя для нас шэдэўры ствараюць” |
Выстава-хобі |
Кастрычнік |
Цупрыяновіч М.Я. |
11 |
“У родным краі і сэрца спявае” |
Паэтычнае рандэву |
Лістапад |
Цупрыяновіч М.Я. |
12 |
“Іх імёны ў гісторыі краю” |
Вусны часопіс |
Снежань |
Цупрыяновіч М.Я. |
Бюджэт праекта
Для рэалізацыі праекта спатрэбяцца матэрыялы: папера офісная, папкі з файламі.
Чаканы вынік:
- пашырэнне ўяўлення аб своеасаблівасцях гісторыка-культурнай спадчыны краю;
- павышэнне попыту на літаратуру краязнаўчага зместу;
- фарміраванню ў чытачоў пачуццяў любові, гонару, патрыятызму і пачуцця прыналежнасці да малой радзімы;
- папаўненне экспанатамі краязнаўчага кутка;
- распрацоўка маршруту экскурсіі па гісторыка-культурным мясцінах краю;
- галоўным вынікам рэалізацыі праекта будзе афармленне краязнаўчых альбомаў: “Прырода роднага краю”, “Славутасці роднага краю”.