ДУК “Талачынская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”
Бібліятэка-філіял аграгарадка Серкавіцы
“З беларускай кнігай у будучыню”
Праект
па папулярызацыі беларускай літаратуры
2020-2021 гады
Актуальнасць бібліятэчнага праекта:
Любоў да роднай зямлі, да культурнай спадчыны беларускага народа, да роднай мовы і літаратуры – усё гэта не ўзнікае само па сабе, а выхоўваецца. Значнае месца ў гэтым належыць бібліятэкам.
Бібліятэкі як галоўныя захавальнікі інфармацыйных рэсурсаў выконваюць адметную ролю ў працэсе выхавання нацыянальна свядомага сучаснага грамадзяніна, які з глыбокай павагай ставіцца да сваіх каранёў, да культурнай і духоўнай спадчыны, выпрацаванай нашымі слаўнымі папярэднікамі.
Выхаванне любві да сваіх каранёў, да нацыянальнай спадчыны і культуры трэба пачынаць з самага ранняга ўзросту.
Праграма па прыцягненню да чытання беларускай кнігі дзяцей, падлеткаў і моладзі “З беларускай кнігай ў будучыню” – гэта цыкл публічных, інтэрактыўных мерапрыемстваў сумесна з адукацыйнымі ўстановамі, ў супольніцтве з іншымі суб’ектамі адукацыйна-культурнага соцыума зоны абслугоўвання, пры падтрымцы органаў кіравання.
Мэта праекта:
Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці дзяцей і падлеткаў і спасціжэння імі нацыянальнай літаратурнай спадчыны. Абуджэнне цікавасці і любві да беларускай мастацкай кнігі.
Задачы праекта:
- папулярызацыя беларускай кнігі;
- выхаванне мастацкага густу і эстэтычнай культуры, патрыятызму і нацыянальнай свядомасці;
- паляпшэнне паказчыкаў работы бібліятэкі ў сувязі з папулярызацыяй чытання і арганізацыяй дасугавых мерапрыемстваў у бібліятэцы.
Мэтавая аўдыторыя:
Дзеці і падлеткі ад 10 да 16 гадоў.
Тэрмін рэалізацыі праекта: 2020 - 2021 гады
Партнёры праекта:
ДУА “Акцябрская базавая школа Талачынскага раёна”;
сельскі дом культуры аграгарадка Серкавіцы.
Чакаемые вынікі праекта:
- Максімальнае і аператыўнае забяспячэнне інфармацыйных запатрабаванняў карыстальнікаў кнігамі беларускіх аўтараў.
- Прывабліванне ў бібліятэку новых карыстальнікаў.
- Рост колькасці карыстальнікаў, чытаючых на роднай мове.
План падрыхтоўкі
Змест работы |
Тэрмін выканання |
Адказныя |
Мэтанакіравана камплектаваць фонд бібліятэкі выданнямі беларускай мастацкай літаратуры |
2021 |
Аддзел камплектавання і апрацоўкі літаратуры ЦБС |
Збор, апрацоўка і папулярызацыя інфармацыі аб навінках беларускага друку |
2021 |
бібліятэка а/г Серкавіцы, аддзел маркетынга |
Складанне інфармацыйных, рэкамендацыйных бібліятэчных спісаў новай літаратуры беларускіх аўтараў |
2021 |
бібліятэка а/г Серкавіцы, аддзел маркетынга |
План рэалізацыі праекта на 2021 год
Змест работы |
Тэрмін |
Адказныя |
Кніжныя выставы |
||
“Беларускія пісьменнікі – юбіляры 2021 года” |
студзень |
Пазнякова Н.А. |
“Трапнае слова сатыры” (да 125-годдзя з дня нараджэння К. Крапівы) |
люты |
Пазнякова Н.А. |
“Дарога ў вялікае жыццё” (да 100-годдзя з дня нараджэння І. Мележа) |
люты |
Пазнякова Н.А. |
“Чараўнік паэтычнай стыхіі” (да 135-годдзя з дня нараджэння З. Бядулі) |
красавік |
Пазнякова Н.А. |
“Паспрабуйце любіць Беларусь не здалёку, а зблізку” (да 85-годдзя з дня нараджэння Б. Сачанкі) |
чэрвень |
Пазнякова Н.А. |
“Прыгожае і трагічнае – у звычайным” (да 85-годдзя з дня нараджэння Г. Бураўкіна) |
жнівень |
Пазнякова Н.А. |
Масавыя мерапрыемствы |
||
Літаратурны калейдаскоп “Прыгоды на востраве Кніг” |
сакавік |
Пазнякова Н.А. |
Конкурс эрудытаў “Найлепшы знаўца казак” (па казках Якуба Коласа) |
красавік |
Пазнякова Н.А. |
Віктарына “Знаўцы беларускай літаратуры” |
чэрвень |
Пазнякова Н.А. |
Бібліяграфічны агляд літаратуры “Позіркам сэрца Людмілы Рублеўскай” |
ліпень |
Пазнякова Н.А. |
Бібліяграфічны агляд літаратуры “Лета – лепшых кніг пара” |
жнівень |
Пазнякова Н.А. |
Літаратурнае падарожжа “Экскурсія ў чароўную краіну” |
лістапад |
Пазнякова Н.А. |
Мерапрыемствы да юбілеяў беларускіх пісьменнікаў |
||
Вечар-партрэт “Чалавек вялікай душы” (да 100-годдзя з дня нараджэння І. Шамякіна) |
студзень |
Пазнякова Н.А. |
Гадзіна паэзіі “На хвалях купалаўскай мовы” (да 90-годдзя з дня нараджэння Н. Гілевіча) |
верасень |
Пазнякова Н.А. |
Літаратурны агеньчык “Чароўная зорка Максіма Багдановіча” (да 130-годдзя з дня нараджэння М. Багдановіча) |
лістапад |
Пазнякова Н.А |
Выдавецкая дзейнасць |
||
Цыкл закладак “Пісьменнікі Беларусі – юбіляры 2021 года” |
на працягу года |
Труханёнак І.А. |
Інфармацыйны буклет-закладка “Вялікія словы на вялікай мове” |
люты |
Труханёнак І.А. |
Інфармацыйны буклет-закладка “Чытаем Багдановіча разам” |
лістапад |
Пазнякова Н.А. |
Рэкамендацыйны спіс “Па старонках лепшых дзіцячых кніг” |
снежань |
Пазнякова Н.А. |
Бібліятэкар бібліятэкі-філіяла а/г Серкавіцы Н.А. Пазнякова