ДУК “Талачынская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”
Бібліятэка-філіял аграгарадка Варанцэвічы
“Крочым родным краем, старонкі гісторыі збіраем”
Бібліятэчны праект
2020-2021 гады
Актуальнасць праекта:
Галоўная мэта выхавання грамадзяніна любой краіны – фарміраванне грамадзяніна-патрыёта. Без гэтага немагчыма існаванне самой дзяржавы. Асаблівае значэнне ў справе выхавання грамадзянскіх якасцей належыць краязнаўству. Чаму? Звесткі пра родны край блізкія і зразумелыя, таму працэс засваення гісторыі края становіцца больш лёгкім і зразумелым. Краязнаўчы падыход дазваляе накіраваць чытачоў ад блізкіх, даступных непасрэднаму назіранню фактаў і з'яў, да глыбокіх вывадаў і абагульненняў гістарычнай навукі, гэта значыць, арганізаваць працэс пазнання найбольш натуральным і даступным шляхам.
Варанцэвіцкі край і, наогул, Талачыншчына мае адметную прыроду, самабытную культуру, багатае мінулае, якое неабходна вывучаць і зберагаць для будучых пакаленняў шляхам развіцця краязнаўчай дзейнасці.
Мэта праекта:
- Дапамога карыстальнікам бібліятэкі ў асэнсаванні спадчыны мінулага: пашырэнне дзейнасці бібліятэкі ў напрамку адраджэння каляндарна-абрадавых свят, у асваенні традыцый, звычаяў, абрадаў, музычнай і вуснай народнай творчасці, выхаванне цікавасці да беларускай культуры і мовы, развіцце творчых здольнасцей; садзейнічанне вывучэнню гісторыі роднага краю, фарміраванню патрыятычных пачуццяў і свядомасці ў чытачоў на краязнаўчым матэрыяле.
Задачы праекта:
- пошук, сістэматызацыя і захаванне духоўнай, культурнай спадчыны, далучэнне насельніцтва да яе ўспрымання;
- адраджэнне самабытнай нацыянальнай культуры, укараненне ў быт нацыянальных свят і абрадаў, папулярызацыя літаратуры аб родным краі;
- пашырэнне ведаў жыхароў зоны абслугоўвання і чытачоў бібліятэкі аб гісторыі роднага краю, далучэнне іх да пошукавай дзейнасці;
- ажыццяўленне акцый па збору і назапашванню краязнаўчых матэрыялаў.
Структура праекта:
- Гісторыя края, фальклор
Збіраць і запісваць легенды нашага краю аб паходжанні назваў вёсак, урочышчаў, вуліц, збіраць матэрыялы аб народных промыслах і мясцовых майстрах і г.д.
Сабраць назапашаныя матэрыялы ў тэматычныя альбомы і папкі.
- Вывучэнне жыцця славутых землякоў
Адзін з напрамкаў краязнаўства - вывучэнне канкрэтных чалавечых лёсаў, у першую чаргу "блізкіх" людзей - сваякоў, землякоў, вывучэнне паўсядзённасці, жывога жыцця з яго звычайнымі падрабязнасцямі. Знаёмячыся з жыццём землякоў, можна знаходзіць у іх падставы для гонару за сваю зямлю і яе людзей, на чым і грунтуецца любоў да Айчыны, жаданне служыць ёй, працаваць на карысць гэтых людзей.
Мэтавая аўдыторыя:
Падлеткі, моладзь, жыхары вёсак Варанцэвічы, Любанічы, Лагаўшчына, Башарова.
Тэрмін рэалізацыі праекта:
2020 - 2021 гады
Партнёры праекта:
- ДУК “Варанцэвіцкі сельскі Дом культуры Талачынскага раёна”;
- Воўкавіцкі сельскі Савет;
- цэнтральная раённая бібліятэка.
Чаканыя вынікі:
У выніку праекта будуць створаны:
- дасканалая частка краязнаўчай картатэкі;
- папоўнены фонды бібліятэкі згодна тэмы праекта;
- падрыхтаваны цыклы публікацый у перыядычным друку па выніках работы.
План падрыхтоўкі
Змест работы |
Тэрмін выканання |
Адказныя |
Мэтанакіравана камплектаваць фонд краязнаўчай літаратурай |
2021 |
Аддзел камплектавання і апрацоўкі літаратуры ЦБС |
Збор, апрацоўка і папулярызацыя інфармацыі аб краі на старонках друку |
2021 |
Бібліятэка а/г Варанцэвічы, аддзел маркетынга |
Складанне інфармацыйных, рэкамендацыйных бібліятэчных спісаў новай літаратуры беларускіх аўтараў |
2021 |
Бібліятэка а/г Варанцэвічы, аддзел маркетынга |
План рэалізацыі праекта на 2021 год
Змест работы |
Тэрмін |
Адказныя |
||||
Пошукова-даследчая работа |
||||||
Вядзенне пошукава-даследчай работы па выяўленні і зборы дакументаў, якія дапамогуць захаваць памяць аб подзвігу ўдзельнікаў вайны, выкарыстоўваючы розныя крыніцы: перапіску са сваякамі, гутаркі з ветэранамі і ўдзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны, вывучэнне краязнаўчай літаратуры, архіўных матэрыялаў |
на працягу года
|
Лазоўская Н.В.
|
||||
Альбомы |
||||||
“Гісторыя роднай вёскі” (Варанцэвічы) |
студзень |
Лазоўская Н.В. |
||||
“А ў нашых хатах майстры жывуць” |
кастрычнік |
Лазоўская Н.В. |
||||
Тэматычныя папкі |
||||||
“Дзяўчына з тэхнічным наклонам”; “Соль зямлі нашай”; “Археалагічныя помнікі Талачыншчыны”; “Подзвігам слаўны твае землякі” (успаміны былога дырэктара Варанцэвіцкай сярэдняй школы Прускага М. Я. былых партызан і камандзіра брыгады “Чэкіст”); “Помнікі зямлі Талачынскай”; “Іх след не згасне на зямлі” (збор матэрыялаў ўспамінаў генерала арміі Я.Р. Крэйзера) |
2021 г. |
Лазоўская Н.В. Труханёнак І.А. |
||||
Кніжныя выставы і экспазіцыі |
||||||
“Беларуская хата” (у музейным пакоі); “З народнай майстэрні” (вырабы народных майстроў мясцовасці) |
чэрвень |
Лазоўская Н.В. |
||||
Выстава-інсталяцыя “Памяць пылаючых год” |
май |
Лазоўская Н.В. |
||||
Тэматычная выстава “Вёска. Час. Людзі” |
лістапад |
Лазоўская Н.В. сумесна з Воўкавіцкім с/с |
||||
Масавыя мерапрыемствы |
||||||
Урок мужнасці “Зберажом у сэрцах сваіх памяць светлую аб іх” |
май |
Лазоўская Н.В. сумесна з СДК |
||||
Квэст-гульня “Мілая сэрдцу правінцыя” |
ліпень |
Лазоўская Н.В. сумесна з СДК |
||||
Экскурсія ў музейны пакой “Беларуская хатка” |
жнівень |
Лазоўская Н.В. сумесна з СДК |
||||
Літаратурны час “Малюнкі жыцця” (да 120-годдзя М. Зарэцкага) |
лістапад |
Лазоўская Н.В. сумесна з СДК |
||||
|
лістапад |
Лазоўская Н.В. сумесна з СДК |
||||
Выдавецкая дзейнасць |
||||||
Буклет “Талачыншчына партызанская” |
ліпень |
Лазоўская Н.В. Труханёнак І.А. |
||||
Інфармацыйны буклет “Помнікі распавядаюць…” |
ліпень |
Труханёнак І.А. |
||||
Бібліятэкар
бібліятэкі-філіяла а/г Варанцэвічы Н.В. Лазоўская