22 чэрвеня 2021 года бібліятэкар Коханаўскай гарпасялковай бібліятэкі Татарановіч І.М. правяла гадзіну памяці “Памяць у сэрцы беражліва захоўваем”  у Аддзяленні кругласутачнага знаходжання пры Коханаўскай бальніцы. Пацыентам аддзялення яна распавяла пра пачатак Вялікай Айчыннай вайны, аб гераічнай абароне Брэсцкай крэпасці, аб людскіх стратах падчас вайны і закатаваных у канцэнтрацыйных лагерах, разбураных гарадах і спаленых вёсках. У якасці музычнага суправаджэння мерапрыемства гучалі фанаграмы песень ваеннай тэматыкі.