Спартыўна-гістарычны круіз пад такой назвай  прайшоў 23 чэрвеня 2021 года сярод навучэнцаў УА “Коханаўскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці”. Загадчык Коханаўскай гарпасялковай бібліятэкай Цупрыяновіч М.Я. распавяла навучэнцам пра выдатных спартсменаў Беларусі: Аляксандра Мядзведзя,  Леаніда Тараненку, Вольгу Корбут, Віталя Шчэрбу, Дар’ю Домрачаву, Алену Бялову і інш., расказала аб іх спартыўных дасягненнях. Мерапрыемства суправаджалася электроннай слайд-прэзентацыяй “Слаўныя старонкі спартыўнай гісторыі і яркія імёны”. Таксама была аформлена кніжная выстава “Беларусь спартыўная”.

imi ganaritsa kraina 2

 imi ganaritsa kraina