У Коханаўскай гарпасялковай бібліятэцы 29 чэрвеня 2021 года прайшоў круглы стол “Беларусь: учора, сёння, заўтра”. Яго вядучы - загадчык бібліятэкі Цупрыяновіч М.Я. распавяла аб стане грамадска-палітычнага жыцця краіны і тых значных пераўтварэннях, якія адбыліся  за апошнія пяць гадоў, пра сацыяльна-эканамічную мадэль развіцця, дзякуючы якой, забяспечваецца бяспека і незалежнасць Беларусі.

Настаўнік гісторыі мясцовай школы Мацюшэўская Л.А. выступіла з дакладам “Гісторыя Беларусі ад старажытных часоў да нашых дзён”, культарганізатары Коханаўскага Дома культуры Навіцкая К.А. - з інфармацыяй па тэме “Дасягненні пяцігоддзя (2016-2020)”,  Качагарава М.А. - з дакладам па тэме “Беларусь - краіна маёй будучыні”, бібліятэкар Татарановіч І.М. выступіла з інфармацыяй на тэму “Моладзь Беларусі”.

Напрыканцы мерапрыемства выступіла мясцовая паэтка Хацкевіч Галіна Мікалаеўна са сваімі вершамі: “Наш менталітэт”, “Мая Радзіма”, “Прыцягненне бацькоўскай зямлі”, “Брацкія магілы” і інш.

belarus uchora sennya zautra