25 жніўня 2021 года ў Коханаўскай гарпасялковай бібліятэцы адбыўся літаратурна-музычны вечар “Выдатны майстар лірычнага слова”, прысвечаны 85-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага паэта Генадзя Бураўкіна. Мерапрыемства праведзена сярод людзей сталага ўзросту. Загадчык бібліятэкі Цупрыяновіч Марыя Яўгеньеўна пазнаёміла прысутных з галоўнымі вехамі жыцця паэта, шырокім дыяпазонам творчасці, якая прасякнута высокай духоўнасцю, любоўю да жыцця, да чалавека. Удзельнікі мерапрыемства з задавальненнем дэкламавалі вершы: “Вяршыня самазабыцця…”, “Юнацтва сінія арэлі”, “Суседка”, “Калі пад зорным купалам высокім…” і інш. Музычным афармленнем вечара сталі фанаграмы песень Э.Ханка “Конь незацугляны” і “Жар-птушка”, Э.Зарыцкага “Белыя крылы”, І.Лучанка “Зачараваная”, М.Сацуры “Саперніца” і інш.

Кніжная выстава “Паэзія Бураўкіна – крыніца чароўных слоў і гукаў” спрыяла раскрыццю свету пачуццяў, якія стварыў у сваіх творах паэт-песеннік: любоў да Радзімы, моцнае пачуццё да жанчыны, развагі пра жыццё.

lirichn slovo 30.08.21