Падарожжа ў часе пад такой назвай, прысвечанае Дню беларускага пісьменства, было праведзена бібліятэкарамі цэнтральнай раённай бібліятэкі 4 верасня 2021 года ў сярэдняй школе № 1 г. Талачына для навучэнцаў старэйшых класаў.

Удзельнікі мерапрыемства даведаліся шмат цікавага пра гісторыю станаўлення і развіцця беларускага пісьменства, кнігадрукавання, пра выдатных беларускіх асветнікаў, азнаёміліся з традыцыяй святкавання Дня беларускага пісьменства ў Беларусі.

Падарожжа ў часе суправаджалася аднаіменнай слайд-прэзентацыяй і відэаролікамі аб гісторыі першадрукарства.

givoe slovo 06.09.2021