17.09.2021

Дзень народнага адзінства – дзяржаўнае свята ў Беларусі, якое будзе адзначацца штогод 17 верасня. Да гэтай падзеі ў бібліятэках Талачынскага раёна было арганізавана шэраг мерапрыемстваў.

Напярэдадні свята ў бібліятэках былі аформлены тэматычныя кніжныя выставы і паліцы. Напрыклад, “Адзінства народа – адзінства краіны” – тэматычная выстава ў цэнтральнай раённай бібліятэкі, якая змяшчае навукова-папулярныя выданні, энцыклапедыі, даведнікі пра грамадска-палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё, гісторыю і сучаснасць Рэспублікі Беларусь. У Звянячскай сельскай бібліятэцы-філіяле арганізавана выстава “Беларусь – наш агульны дом”, а ў Гаршчэўшчынскай і Жукнеўскай сельскіх бібліятэках-філіялах выставы пад назвай  “Дзень, які нас аб’ядноўвае”.

Guknev vistavk 22.09.21

Патрыятычныя і інфармацыйныя гадзіны, віктарыны, краязнаўчыя падарожжы –  гэтыя і іншыя мерапрыемствы, якія праходзілі ў бібліятэках, спрыялі больш глыбокаму вывучэнню гісторыі нашай дзяржавы, папулярызацыі беларускай культуры, патрыятычнаму выхаванню. Гісторыка-біяграфічны экскурс“Адзінства народа праз летапіс стагоддзяў” адбыўся ў цэнтральнай раённай бібліятэкі для навучэнцаў 11"А" класа СШ № 1. У ходзе мерапрыемства рабяты пазнаёміліся з гісторыяй свята, праглядзелі відэаролікі “Маршрутамі памяці” і “Мая радзіма - Беларусь”, а таксама адказалі на пытанні тэста “Ці добра мы ведаем месца ў якім жывем?”.

 

“Нараджэнне свята – Дня народнага адзінства” – пад такой назвай 17 верасня ў Коханаўскай гарпасялковай бібліятэцы прайшла інфармацыйная гадзіна сярод навучэнцаў сельгасгаспадарчага ліцэя.

naradg svata 22.09.21

Чытачы Слаўнаўскай сельскай бібліятэкі-філіяла з задавальненнем прынялі ўдзел у інтэлектуальнай віктарыне “Мая Беларусь”. Мэта мерапрыемства – пашырыць веды аб гісторыка-культурнай спадчыне Беларусі і яе сучасных дасягненнях, выхоўваць пачуццё гонару і глыбокай павагі да нацыянальных традыцый і звычаяў.

slavn intelekt 22.09.21

Як праяўляюцца ў паўсюдным жыцці грамадзянскасць і патрыятызм, гонар да краіны? Менавіта, адказы на гэтыя пытанні вучні 7 “А” класа СШ № 1 г. Талачына атрымалі падчас правядзення ў гарадской дзіцячай бібліятэцы  інфармацыйнай гадзіны “У адзінстве народа – моц дзяржавы”.

gdb god nar ed

gdb god nar ed 2

Год народнага адзінства крочыць па краіне. Наперадзе – цікавыя і змястоўныя мерапрыемствы для розных катэгорый чытачоў, якія будуць ладзіцца ў бібліятэках раёна.