Чытальная зала цэнтральнай раённай бібліятэкі 29 кастрычніка 2021 года на некаторы час ператварылася ў літаратурную кавярню для членаў жаночага клуба "Тэрыторыя жанчын", дзе прайшло мерапрыемства пад назвай "Чытанне з густам кавы". У кавярні пілі каву і размаўлялі аб ёй.

Вядучая распавяла гісторыю ўзнікнення гэтага напою, пазнаёміла з выказваннямі вядомых піьменнікаў, паэтаў і кампазітараў пра каву, правяла з удзельнікамі віктарыну "Усё пра каву".

У ходзе мерапрыемства, за кубачкам кавы, бібліятэкар прапанавала "пакаштаваць" кнігі, якія былі прадстаўлены на кніжнай выставе-праглядзе.

У канцы мерапрыемства прысутныя праслухалі  «Кофейную кантату» І.С. Баха.

kofe 02.11.21