На працягу лістапада і на пачатку снежня 2021 года ў чытальнай зале бібліятэкі адбывалася акцыя “Чытаем Багдановіча разам” да 130-годдзя з дня нараджэння паэта. Яе удзельнікі пазнаёміліся з творчай спадчынай Максіма Багдановіча, прадстаўленнай на кніжнай выставе, а таксама прынялі ўдзел у гучных чытаннях твораў юбіляра.

Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі літаратурныя закладкі пад назвай “Паэт красы і гармоніі”, якія падчас акцыі ўручаліся знаўцам творчасці класіка беларускай літаратуры, а таксама ўсім жадаючым карыстальнікам бібліятэкі.

kollag22.11.21