Заканчваецца зімовы перыяд. Наперадзе чароўныя сонечныя дні і веснавыя вакацыі. Самы час паклапаціцца пра бяспечныя паводзіны дзяцей. З гэтай нагоды 27 лютага 2022 года ў гарадской дзіцячай бібліятэцы-філіяле для навучэнцаў малодшых класаў школ горада была праведзена забаўляльна-пазнавальная праграма “Правілы бяспечных паводзін”. Бібліятэкар Кастрыца А.П. распавяла дзецям аб правілах абыходжання з агнём і электрапрыборамі, правілах паводзін у лесе, на вадзе і з незнаёмымі людзьмі на вуліцах горада, а таксама пра тое, як пазбегнуць небяспечных сітуацый і што рабіць, калі дзеці ў гэтых сітуацыях ўжо апынуліся. Вучням было прапанавана паўдзельнічаць у конкурсах, адгадаць загадкі і прыняць удзел у крыжаванцы “Ключавое слова”.
Дадатковую інфармацыю па тэме удзельнікі мерапрыемства маглі знайці на кніжнай выставе “Каб не было бяды!”.