8 кастрычніка 2022 года ў Варанцэвічах прайшло чарговае свята бульбы “Бульбяны разгуляй!” у рамках праекта “Мая спадчына”. Бібліятэкар Варанцэвічскай сельскай бібліятэкі-філіяла №17 прыняла ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні свята. Была арганізавана тэматычная кніжная выстава “Яе вялікасць бульба”, на якой былі прадстаўлены энцыклапедычныя выданні аб бульбе, кнігі аб вытворчасці і селекцыі бульбы, агратэхніцы яе вырошчвання, захоўвання. Акрамя таго, з дапамогай аддзела маркетынгу цэнтральнай раённай бібліятэкі былі падрыхтаваны буклеты аб асноўных сартах бульбы, якія вырошчваюць жыхары вёскі, дзе акрамя апісання сорта, асноўных яго характарыстык была і гісторыя яго вывядзення, устойлівасць да хвароб і шкоднікаў. Асаблівую цікаўнасць прысутныя выказвалі да выставы гэтых сартоў. Вялікі поспех меў конкурс-дэгустацыя страў з бульбы “Ах, бульбачка-смаката!”, конкурс падзелак з бульбы “Бульбяныя выкрунтасы”. А дранікі, якія выпякаліся тут жа з пылу, з жару ішлі на “Ура”, так як і свежы грыбны суп.У дадатак – выдатны канцэрт удзельнікаў свята.