Ужо 140 гадоў беларуская зямля праслаўляе таленавітага сына – Якуба Коласа, які пакінуў зорны след у вечнасці і ў культуры нашай краіны. З гэтай нагоды ў бібліятэках ДУК “Талачынская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” прайшоў цыкл мерапрыемстваў.
23 кастрычніка 2022 года ў Слаўнаўскай сельскай бібліятэцы прайшоў літаратурны калейдаскоп “У думках, у сэрцах, у песнях”. Вядучыя распавялі прысутным аб жыцці і творчым шляху пісьменніка. Бібліятэкар чытала вядомыя і малавядомыя вершы юбіляра, а напрыканцы мерапрыемства пазнаёміла прысутных з кніжнай выставай “Маіх радкоў няма без Беларусі”
29 кастрычніка 2022 года ў Гаршчэўшчынскай сельскай бібліятэцы прайшла прым’ера кнігі Якуба Коласа “Другое чытанне для дзяцей беларусаў”. У ходзе мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла рабят з гэтай кнігай, распавяла пра гісторыю яе напісання. Таксама да мерапрыемства былі аформлены тэматычныя кніжныя выставы: “Сцежкамі Якуба Коласа” і “Якуб Колас – дзецям”.
3 лістапада 2022 года ў Азерацкай сельскай бібліятэцы адбылася літаратурная гасцёўня “Малюся я небу, зямлі і прастору”. Рабяты пазнаёміліся з цікавымі фактамі з жыцця Якуба Коласа і яго творчасцю, з выданнямі з кніжнай выставы “Заспявай ты мне песню такую...”, прынялі ўдзел у тэст-віктарыне і выразным чытанні вершаў.
5 лістапада 2022 года бібліятэкар Варанцэвіцкай сельскай бібліятэкі запрасіла жадаючых на літаратурную вечарыну “І слова ў сэрцы засталося…”. Акрамя аповеда аб жыцці і творчай дзейнасці Я.Коласа, гучалі вершы і ўрыўкі са знакамітых паэм “Новая зямля” і “Сымон-музыка”, аповесці “На прасторах жыцця”. А ў выкананні чытальнікаў прагучалі вершы С.Грахоўскага і І.Чыгрынава, прысвечаныя песняру.
5 лістапада 2022 года ў Высокагарадзецкай сельскай бібліятэцы адбыўся вечар-партрэт “Колас – празаік, Колас – паэт”. Бібліятэкар разам з удзельнікамі “пагарталі” старонкі жыцця слаўнага песняра: прайшліся сцежкамі дзяцінства і юнацтва, прасачылі настаўніцкі шлях на Палессі і ў Талачынскім раёне, даведаліся пра каханне да адзінай жанчыны і сям’ю. Яшчэ раз адкрылі для сябе старонкі літаратурнай спадчыны пісьменніка – вершы, паэмы, празаічныя творы. У ходзе мерапрыемства гучалі вершы Якуба Коласа і прысвечаныя яму. Да мерапрыемства была аформлена выстава “Нам засталася спадчына…”.
5 лістапада 2022 года ў Аболецкай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная вечарына “Залаты Колас беларускай нівы”. На мерапрыемстве рабяты даведаліся пра народнага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа, яго творчасць, пра гісторыю стварэння асобных яго твораў”.
6 лістапада 2022 года ў Друцкай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная вечарына “Мелодыі мовы славянскай я чую…”.
«Залаты Колас беларускай нівы»
Вечар-віншаванне пад такой назвай прайшоў 8 лістапада 2022 года ў цэнтральнай раённай бібліятэцы. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 10 класа СШ № 1 імя Ф.Е.Макавецкага разам з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Ермалаевай Алесей Аляксееўнай.
Бібліятэкары пазнаёмілі прысутных з жыццём і творчасцю Якуба Коласа, распавялі аб цікавых фактах яго біяграфіі, пра творчую спадчыну, а таксама чыталі і дэкламавалі яго вершы. Затым правялі агляд літаратуры з выставы-панарамы "Паэты радзімы - Купала і Колас".
Напрыканцы прысутным было прапанавана адказаць на пытанні віктарыны і выканаць іншыя заданні, з якімі яны паспяхова справіліся.
Да мерапрыемства супрацоўнікамі аддзела абслугоўвання і інфармацыі былі падрыхтаваны : электронная слайд-прэзентацыя пад назвай "Якуб Колас. Аб жыцці і творчасці" і буклет "Якуб Колас на Талачыншчыне".
«І стаў ты вечнай славай Беларусі, яе красы чароўным песняром»
Пад такой назвай 9 лістапада 2022 года ў Коханаўскай гарпасялковай бібліятэцы адбыўся літаратурна-музычны вечар, удзельнікамі якога сталі навучэнцы УА “Коханаўскі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці”. Бібліятэкар Цупрыяновіч Марыя Яўгеньеўна распавяла пра жыццёвы і творчы шлях Якуба Коласа, шматграннасць яго таленту, вялікі уклад у развіццё нацыянальнай літаратуры. Падчас мерапрыемства прагучалі запіс песні “Мой родны кут” на верш Якуба Коласа ў выкананні ансамбля “Песняры”, вершы: “Родныя вобразы”, “Наш родны край”, “Будзе навальніца”, “Мужык”, “Ворагам”, урыўкі з паэм “Сымон-музыка”, “Новая зямля” і інш. Была аформлена выстава-партрэт “Якуб Колас – пясняр зямлі беларускай”.