Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ў Высокагарадзецкай сельскай бібліятэцы 18 лютага 2023 года прайшла пазнавальна-гульнявая гадзіна “Роднай мовы пералівы”. Бібліятэкар пазнаёміла рабят з вершамі пра родную мову вядомых пісьменнікаў, з слоўнікамі беларускай мовы. У ходзе мерапрыемства праведзены конкурсы: “Назаві адным словам”, “Перакладчыкі”, “Маё любімае слова”, “Шыфравальшчыкі”, “Моўны скарб”, “Наборшчыкі”. Да мерапрыемства была аформлена тэматычная выстава “Мова нашых продкаў знікнуць не павінна”.

NativeLanguage1

NativeLanguage2