Пад такой назвай 21 лютага 2023 года ў Талачынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы праведзена акцыя, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. У рамках акцыі на абанеменце арганізавана выстава-прызыў мастацкіх твораў беларускіх класікаў і сучасных аўтараў “Давайце чытаць беларускую кнігу!”. Для навучэнцаў 6 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 2 г.Талачына імя Н.П.Лугоўскага” праведзены ўрок беларусазнаўства “Роднай мовы гук чароўны” з конкурсамі і аднаіменным аглядам літаратуры. А чытачы бібліятэкі атрымалі закладкі-напаміны аб міжнародным Дні роднай мовы.

MotherTongueDay1

MotherTongueDay2

MotherTongueDay3

MotherTongueDay4

MotherTongueDay5