Час мастацтва пад такой назвай, прысвечаны святу Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, прайшоў 28 красавіка 2023 года ў цэнтральнай раённай бібліятэцы для вучняў 7 “Б” класа ДУА “Сэрэдняя школа № 2 імя М.П.Лугоўскага”. Бібліятэкары распавялі пра тры пакаленні беларускіх мастакоў, якія закранулі ў сваёй творчасці тэму вайны, а таксама разам з прысутнымі разгледзілі і абмеркавалі некаторыя карціны ваеннай тэматыкі.

Пачалі з карцін земляка Міхаіла Савіцкага “Партызанская мадонна” і “Віцебскія вароты”, з якімі ён увайшоў у беларускае мастацтва як яскравая персона і якія напісаны на аснове рэальных падзей.

Таксама пазнаёміліся з карцінамі Мая Данцыга “Партызанская балада” і “Аб Вялікай Айчыннай”, Івана Ахрэмчыка “Абарона Брэсцкай крэпасці”, Валянціна Волкава “Мінск 3 ліпеня 1944 года”, Уладзіміра Сухаверава “За родную Беларусь” і іншымі.

Мерапрыемства суправаджала аднаіменная слайд-прэзентацыя.

VOV1

VOV2