Напярэдадні святкавання дня Вялікай Перамогі ў фае Талачынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі арганізавана тэматычная фотазона “Вясна Перамогі”.

У экспазіцыі пад аднайменнай назвай выкарыстаны фотаздымкі, якія адлюстроўваюць суровую атмасферу франтавога жыцця і радасць доўгачаканай Перамогі.

Прыняўшы ўдзел у патрыятычнай акцыі “Голуб міру”, наведвальнікі фотазоны маюць магчымасць напісаць словы падзякі героям вайны і ў падтрымку міру. Кожны можа расказаць аб сваіх сваяках – удзельніках Вялікай Айчыннай вайны і ветэранах тылу – і сфатаграфавацца на памяць. Акцыя праходзіць ва ўсіх бібліятэках раёна з 2 па 9 мая.

Увазе наведвальнікаў прадстаўлена тэматычная кніжная выстава, якая знаёміць з літаратурай, што адлюстроўвае лёсавызначальны шлях савецкага народа да Вялікай Перамогі. Мемуарныя, гістарычныя, энцыклапедычныя і фотавыданні будуць цікавыя і карысныя як старэйшаму, так і падрастаючаму пакаленню.

Таксама 9 мая ля будынка бібліятэкі будзе арганізавана тэматычная пляцоўка “Вясна Перамогі”.

Spring of victory

Books of victory