2 ліпеня 2023 года ў рамках летняй праграмы “Чытай, гуляй і адпачывай” ў Гаршчэўшчынскай сельскай бібліятэцы прайшла гульня-віктарына   “Мая чароўная Беларусь”. У ходзе мерапрыемства рабяты ўдзельнічалі ў наступных конкурсах: “Мастакі зямлі беларускай”; “Лепшы чытач”; “Падумай і адкажы”; “Гарады Беларусі”; “Загадкі”; “Перакладчыкі” ; “Музычны”; “Прыказкі і прымаўкі”. Напрыканцы мерапрыемства за ўдзел у гульне-віктарыне ўсе ўдзельнікі атрымалі салодкія падарункі. Да мерапрыемства падрыхтавана тэматычная кніжная выстава “Радзіма мая – Беларусь”.

My charming Belarus