16 лістапада 2023 года ў Коханаўскай гарпасялковай бібліятэцы адбыўся паэтычны вечар “З росных сцяжын”, прысвечаны 75-годдзю з дня нараджэння выдатнай беларускай паэтэсы Яўгеніі Янішчыц.

З удзельнікамі мерапрыемства – навучэнцамі УА “Коханаўскі дзяржаўны каледж”, перагарнулі старонкі  жыцця Яўгеніі Янішчыц, паразважалі над вытокамі яе творчасці, паказалі значэнне творчасці Я.Янішчыц у гісторыі развіцця беларускай паэзіі, раскрылі свет пачуццяў, якія стварыла ў сваіх творах паэтэса: любоў да Радзімы, філасофскія развагі пра жыццё і інш., паспрабавалі адказаць на пытанні: адкуль бярэ пачатак яе паэзія, што было крыніцай натхнення, чым прыцягваюць яе творы: “Ты пакліч мяне. Пазаві”, “Прыедзь у край мой ціхі…”, “Мама і птушкі”, “У шуме жытняга святла”, “Непрыручаная птушка”, “Будуць вёсны і пралескі…” і інш.

Музычным афармленнем вечарыны стала фанаграма песні “Старана мая азёрная” (сл. Я.Янішчыц, муз. З.Яўтуховіча).

Напрыканцы прысутным была прапанавана для прагляду выстава-партрэт “Паэзія і свет Яўгеніі Янішчыц”.

From dew paths1

From dew paths2