Паэтычны вечар пад такой назвай прайшоў 24 лістапада 2023 года ў цэнтральнай раённай бібліятэцы для вучняў 7 “Б” класа ДУА «Сярэдняя школа №2 г.Талачына імя Н.П.Лугоўскага». Мерапрыемства было прысвечана 75-годдзю з дня нараджэння і 35-годдзю з дня смерці слыннай беларускай паэткі Яўгеніі Іосіфаўны Янішчыц, кароткае жыццё якой ярка прамільгнула на літаратурным небасхіле.

Падчас сустрэчы супрацоўнікі бібліятэкі пазнаёмілі вучняў з жыццёвай і творчай біяграфіяй паэткі. Прагучалі некаторыя песні на яе словы і вершы. Прысутныя даведаліся хто і чаму назваў яе “палескай ластаўкай”, а таксама пазнаеміліся з кніжнай выставай “Жытнёвае святло паэзіі”.

Мерапрыемства суправаджала аднаіменная слайд-прэзентацыя.

Note by J Janischits1

Note by J Janischits2