21 снежня 2023 года супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі наведалі ДУА «Сярэдняя школа №2 г.Талачына імя Н.П.Лугоўскага», дзе правялі з вучнямі 6 і 7 класаў гутарку-дыялог пад назвай "Літаратурнымі імёнамі ганарымся".

Прысутных пазнаёмілі з жыццёвым і творчым шляхам славутых літаратараў, якія нарадзіліся на Талачыншчыне. Некаторыя з іх уваходзяць у залаты фонд беларускай і замежнай літаратуры. Напрыклад, Іван Батрак, Вера Вярба, Міхась Зарэцкі, Нічыпар Пашкевіч, Алесь Петрашкевіч, Алесь Рылько і нш. Таксама былі прадстаўлены  інфармацыйныя буклеты пра іх з серыі "Талачыншчына літаратурная", падрыхтаваныя бібліяэкарамі.

Мерапрыемства суправаджала аднаіменная слайд-прэзентацыя.

Падводзячы вынікі сустрэчы, вядучыя прызвалі вучняў шанаваць і любіць сваю радзіму, сваю гісторыю, каб стаць годнымі грамадзянамі нашай краіны.

Note We are proud of literary names1

Note We are proud of literary names2