20 студзеня 2024 года ў Высокагарадзецкай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна “Казкі Алеся Савіцкага”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння пісьменніка. Бібліятэкар расказала рабятам пра жыццёвы шлях Алеся Ануфрыевіча, аб яго дзейнасці ў час вайны, пазнаёміла з аповесцямі-казкамі “Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка”, “Прыгоды Муркі” і “Яўгенда, Лінда і Рык”, што склалі цудоўную трылогію “Дзівосы Лысай гары”. У ходзе мерапрыемства дзеці паслухалі апавяданні з трылогіі “Нечаканая сустрэча”,“У шкляным палацы” і адказалі на пытанні да іх.

Tales of Ales Savitsky