Паэтычны вечар пад такой назвай, прысвечаны 110-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова, адбыўся 1 лютага 2024 года ў Коханаўскай гарпасялковай бібліятэцы. З вучнямі 9 “А” класа мясцовай школы адзначылі, што ў кожнага з нас Куляшоў – свой. Бо, нягледзячы на вобраз «песняра ваеннага часу», што трывала замацаваўся за паэтам, на самай справе Аркадзь Куляшоў – розны: лірык-прагматык, суровы летапісец Вялікай Айчыннай, тонкі філосаф, шчыры патрыёт і закаханы рамантык.

Перагарнулі старонкі  жыцця Аркадзя Куляшова, паразважалі над вытокамі яго творчасці, паказалі значэнне творчасці паэта ў гісторыі развіцця беларускай літаратуры, раскрылі свет пачуццяў яго герояў у творах: “Маці”, “Млынар”, “Бывай…”, “Над брацкай магілай”, “Ліст з палону”, “Балада аб чатырох заложніках” і інш. Дапоўніла мерапрыемства выстава-партрэт “Першамайстар беларускай паэзіі”.

Eternal enthusiasm for life and creative burning