25 лютага 2024 года ў Адзіны дзень галасавання на выбарчым участку №11 бібліятэкар Варанцэвічскай сельскай бібліятэкі сумесна з работнікамі сельскага Дома культуры  правялі літаратурна-музычную кампазіцыю “Твая зямля, твая Радзіма названа светла – Беларусь” для выбаршчыкаў і членаў выбарчай камісіі. Падчас мерапрыемства прагучалі вершы Т.Кавальчук “Хто не ведае край сінявокі”, “Бацькоўская хата”,  У.Карызны “Не проста зямля”,  Ю.Свіркі “Вяртанне ў пачатак”, В.Лукшы “Адзіны ў свеце край” і інш., а таксама песні вядомых беларускіх кампазітараў. Гэтыя творы аб Радзіме і патрыятызме,  аб прыгажосці і неацэнным багацці нашай зямлі, якое мы атрымалі ў дарунак, якое павінны берагчы і захоўваць, каб перадаць у спадчыну нашчадкам.

Your land your Radzima is named light Belarus1

Your land your Radzima is named light Belarus2